Грамадства77

Лукашэнка загадаў, каб «Народная воля» штодня ляжала на яго стале

На прэс-канферэнцыі 29 студзеня Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся, каб газета «Народная воля» штодня ляжала на яго стале. Пра гэта ён заявіў пасля выступу галоўнага рэдактара «Народнай волі» Іосіфа Сярэдзіча, які распавёў пра папярэджанні, вынесеныя газеце Міністэрствам інфармацыі.

«Не страшна, што людзі пішуць пра тое, што ёсць на самой справе. Мне ў «Народнай волі» не падабаецца тэндэнцыйнасць. Але, напэўна, у гэтым можна абвінаваціць і Якубовіча (галоўны рэдактар газеты «Советская Белоруссия. Беларусь сегодня»). У яго таксама іншая зададзенасць, яшчэ ў кагосьці», — сказаў Лукашэнка.

Ён паведаміў, што «Народная воля» прадаецца ў кіёску ў Адміністрацыі прэзідэнта. «Мы нікога не забараняем. Няхай чытаюць людзі», — запэўніў Лукашэнка.

На рэпліку Сярэдзіча «Ананіч (міністр інфармацыі Лілія Ананіч) кінула мне пальчатку, я вымушаны яе падняць», Лукашэнка адказаў: «Калі я Ананіч прызначаў, я думаў, што яна мяккацелая. Ні Сярэдзічу, ні каму не зробіць заўвагі».

На іранічную прапанову Сярэдзіча даслаць міністра інфармацыі да іх «на практыку», Лукашэнка запярэчыў: «Толькі не ў «Народную волю», не трэба. Няхай у «Савецкай Беларусіі» практыкуецца».

Як паведамлялася раней, «Народнай волі» пагражае закрыццё з-за двух афіцыйных папярэджанняў, вынесеных Мінінфармам на працягу 2014 года. Спробы выдання аспрэчыць рашэнне міністэрства былі беспаспяховымі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка9

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская спявачка Б'янка ў Крыме: «Хай цяпер усе даведаюцца, як адпачываюць рускія» ФОТАФАКТ45

Еўропа ўсё больш схіляецца да дацкага падыходу ў міграцыйнай палітыцы, які раней крытыкавалі5

«Нёман» выйшаў у 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый2

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць амбасадарам у Нігерыю8

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках4

ЗША зноў правялі перамовы з Расіяй, але ўсё без толку10

Берасцеец расказаў і паказаў, як займаўся адмываннем даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка9

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць