Улада55

Ігнатавічус: Візавы рэжым ЕС з Беларуссю будзе спрашчацца

Візавы рэжым ЕС з Беларуссю будзе спрашчацца. Упэўненасць у гэтым выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Эвальдас Ігнатавічус 5 лютага на цырымоніі адкрыцця сэрвісных візавых цэнтраў Літвы ў Беларусі.

«Мы бачым візы як магчымасць новых кантактаў і кантрактаў для бізнесу і культуры, простых жыхароў краіны», - сказаў кіраўнік літоўскай дыпмісіі. На яго думку, 4 цэнтры, якія адкрыліся ў Мінску, Брэсце, Гродне і Гомелі, пашыраць не толькі бізнес-сувязі паміж дзяржавамі, культурнае супрацоўніцтва, але і ў многім будуць садзейнічаць умацаванню рэгіянальных кантактаў. «Думаю, трэба гэты рух заахвочваць. І, на маю думку, мы робім правільныя захады», — падкрэсліў Эвальдас Ігнатавічус.

Ён адзначыў, што па выніках мінулага года назіраецца пяціпрацэнтны рост колькасці выдадзеных віз, а таксама 20-працэнтнае павелічэнне турыстычных паездак беларусаў у Літву. «Беларусы з'яўляюцца чэмпіёнамі шэнгена па паездках», — лічыць дыпламат. Паводле яго слоў, трэба рыхтавацца да новых магчымасцей, удакладніўшы, што мае на ўвазе лібералізацыю візавага рэжыму, а таксама маючае адбыцца ўвядзенне біяметрычных віз пасольствам Літвы ў Беларусі.

Пасол таксама падкрэсліў, што са стварэннем сэрвісных візавых цэнтраў зніклі чэргі на выдачу віз пасольствам Літвы, а таксама праблемы хакерства. «Думаю, новая сістэма будзе празрыстай і эфектыўнай», — дадаў ён. У размове з журналістамі дыпламат адзначыў, што літоўскае пасольства ў многіх выпадках паступова павялічвае колькасць выдаваемых гадавых і двухгадовых віз.

На цырымоніі адкрыцця выступіў таксама прадстаўнік консульскага дэпартамента МЗС Літвы, які расказаў, што цяпер дзейнічае 40 такіх візавых цэнтраў у 9 краінах свету. Паколькі іх стварэнне дало магчымасць удасканаліць сістэму выдачы віз, літоўскі бок пашырае такую практыку.

Сэрвісныя візавыя цэнтры Літвы ў Беларусі працуюць з 9 да 17 гадзін з панядзелка па пятніцу. Стандарты работы цэнтраў ва ўсіх гарадах аднолькавыя. Разам з тым рашэнне аб выдачы або нявыдачы віз прымае толькі консульская служба пасольства Літвы ў Беларусі, а не работнікі візавага цэнтра.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў9

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Перамовы з Іранам весці занадта позна3

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму5

Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой

KFC запусціла лінейку беларускіх страў5

Кітай запатрабаваў ад Ірана не перашкаджаць пастаўкам катарскага звадкаванага прыроднага газу4

Жыхар Маладзечна вёз у электрычцы баявую гранату, а потым паставіў яе на паліцу ў інтэрнаце

У Свіслачы знайшлі цела мужчыны. Ім аказаўся зніклы ў канцы снежня Павел Калашнікаў1

Ціхан Чарнякевіч: Рэальнасць стала такой абсурднай, што хочацца запісаць яе, пакуль не знікла1

Міхаіла Баразну знялі з пасады рэктара Акадэміі мастацтваў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў9

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць