Усяго патроху2626

Папа Францішак: Даць плескача дзіцяці можна, нельга яго зневажаць

Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы папа Францішак падтрымаў бацькоў, якія б’юць сваіх дзяцей, пры ўмове, што яны не прыніжаюць годнасць дзіцяці.

Пантыфік выказаўся на гэтую тэму ў ходзе сваёй штотыднёвай аўдыенцыі ў Ватыкане, якая на гэты раз была прысвечана ролі бацькоў у сям'і. Папа абмаляваў рысы добрага бацькі як чалавека, які здольны дараваць, але ў той жа час з цвёрдасцю падтрымлівае дысцыпліну.

«Аднойчы я чуў, як бацька сямейства на сустрэчы з жанатымі парамі сказаў: «Мне часам даводзіцца даць плескача сваім дзяцям, але я ніколі не б'ю іх па твары, каб не прыніжаць іх», - сказаў папа Францішак. «Такі бацька ведае, што такое годнасць. Ён карае дзяцей, але робіць гэта справядліва», - дадаў папа.

Некаторыя з актывістаў, якія выступаюць у абарону правоў дзяцей, ставяць пад сумнеў гэтыя выказванні папы.

Заснавальнік брытанскай Нацыянальнай асацыяцыі ахвяр гвалту ў дзяцінстве Пітэр Сондерс, які з'яўляецца членам Ватыканскай камісіі па абароне дзяцей ад жорсткасці святароў, заявіў, што падыме пытанне пра выказванні папы падчас сустрэчы з ім.

Пазіцыя Каталіцкай царквы па пытанні аб цялесных пакараннях падвергнулася крытыцы ў мінулым годзе падчас абмеркавання з членамі камітэта ААН па правах чалавека ажыццяўлення канвенцыі ААН па правах дзяцей.

Тады кіраўнік дэлегацыі Ватыкана заявіў, што царква ні ў якім выпадку не выступае ў абарону цялесных пакаранняў і што рэкамендацыі дэлегацыі будуць прадстаўлены Францішку.

Бі-бі-сі

Каментары26

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»5

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай15

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў48

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»5

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць