Свет44

У Заграбе адбылася інаўгурацыя першай жанчыны — прэзідэнта Харватыі

«Я зраблю ўсё ад мяне залежнае, каб Харватыя стала багатай краінай, з якой маладыя не будуць з'язджаць, дзе будзе нараджацца больш людзей, чым паміраць», - паабяцала яна.

Цырымонія інаўгурацыі новага прэзідэнта Харватыі адбылася ў Заграбе. Да прысягі прыведзена 46-гадовая Калінда Грабар-Кітаравіч — самы малады прэзідэнт і першая жанчына на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе гэтай дзяржавы. 11 студзеня 2015 у другім туры прэзідэнцкіх выбараў яна атрымала перамогу над дзеючым прэзідэнтам Іва Ёсіпавічам.

Апранутая ў элегантную сінюю сукенку Калінда Грабар-Кітаравіч паднялася на сцэну, усталяваную на плошчы Святога Марка, дзе прынесла прысягу. Пасля чаго старшыня Канстытуцыйнага суда Ясной Омеец абвясціла, што новы прэзідэнт уступае на пасаду 19 лютага 2015, а яе мандат будзе доўжыцца да 19 лютага 2020 года.

Яна перадала Калінде Грабар-Кітаравіч прэзідэнцкую сіне-бела- чырвоную стужку — колераў нацыянальнага сцяга — у якасці сімвала дзяржаўнай улады. Урачыстасць моманту падкрэслілі дзесяць збройных залпаў.

У сваёй інагурацыйнай прамове абраны прэзідэнт абавязалася «служыць Харватыі і яе грамадзянам». «Я зраблю ўсё ад мяне залежнае, каб Харватыя стала багатай краінай, з якой маладыя не будуць з'язджаць, дзе будзе нараджацца больш людзей, чым паміраць», — паабяцала яна.

«Наш стратэгічны нацыянальны інтарэс — новыя працоўныя месцы», — падкрэсліла Грабар-Кітаравіч.

«Наш пастаянны стратэгічны інтарэс — уключэнне цэлага рэгіёну Паўднёва-Усходняй Эўропы ў ЕС. Мы таксама разлічваем вырашыць з суседзямі ўсе адкрытыя пытанні, а ў адносінах з Сербіяй - гэта пытанні зніклых без вестак асоб (у ходзе ваенных канфліктаў 1990-х гадоў) і права нацыянальных меншасцяў», - заявіла яна, падкрэсліўшы таксама, што адной з найважнейшых мэтаў лічыць абарону харватаў, якія пражываюць у Босніі і Герцагавіне.

«Мой мандат будзе прысвечаны маладым. Мы павінны даць ім працу, іх голас павінен быць чутны», - падкрэсліла яна. Калінда Грабар-Кітаравіч адзначыла, што калі яна ішла на выбары, многія ёй казалі, што краіна яшчэ не гатовая прыняць жанчыну-прэзідэнта. Аднак гэта аказалася не так, канстатавала яна.

Калінда Грабар-Кітаравіч стане чацвёртым па ліку лідарам рэспублікі з 1991 года, пасля Франьё Туджмана, Стыпе Месіча і Іва Ёсіпавіча.

На цырымоніі ігаугурацыі ў Заграбе прысутнічалі дэлегацый 88 краін і міжнародных арганізацый. Аднак асаблівае значэнне тут надаецца прысутнасці прэм'ер-міністр Сербіі Аляксандар Вучыча, што расцэньваецца як дружалюбны жэст, які дэманструе імкненне да нармалізацыі адносін паміж дзвюма дзяржавамі.

Прэм'ер Сербіі Аляксандр Вучыч.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў2

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прапанаваў Пуціну перайсці «да ўзроўню размовы лідараў»

Пашыраюцца кібератакі пад выглядам анімэ. З пачатку года ў Беларусі больш за тысячу выпадкаў2

На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма

У Мінску мужчына заснуў у аўтобусе і атрымаў дзявятую судзімасць1

Мірсалімава назвала Умку «сабакам, які рохкае ў кадры» і «прыніжае прамоўленыя Пуціным словы і сэнсы»30

Пуцін заявіў Лукашэнку, што ва Украіне Расія не захоплівае тэрыторыі, а вяртае свае. Той засмяяўся12

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка25

Дзяржаўныя прапагандысты абвясцілі Бондараву «шкоднай змагаркай»7

Былую кандыдатку ад партыі Гайдукевіча пасадзілі за ўдзел у пратэстах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў2

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць