Улада88

Мін’юст прабачыў «Пэрспэктыве»

Нагодай стаў пакаяльны ліст кіраўнічага органу арганізацыі у міністэрства, у якім абяцаецца даць ацэнку кіраўніку арганізацыі Анатолю Шумчанку, якога «не ўпаўнаважвалі на ўдзел у несанкцыянаванай акцыі 10 студзеня».

Міністэрства юстыцыі прыняла рашэньне адклікаць пазоў аб ліквідацыі дадзенага грамадзкага аб’яднаньня зь Вярхоўнага суда Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

У Мін’юсьце паведамілі, што ў міністэрства паступіў зварот РГА «Пэрспэктывы», у якім яно паінфармавала, што кіраўнічыя органы не прымалі рашэньня наконт удзелу іх кіраўніка арганізацыі ў несанкцыянаванай акцыі. Шумчанка, гаворыцца ў звароце, не надзяляўся паўнамоцтвамі прадстаўляць грамадзкае аб’яднаньне на якіх-небудзь масавых мерапрыемствах, а таму 11 лютага на Радзе грамадзкага аб’яднаньня будзе дадзеная ацэнка яго дзеяньням 10 студзеня і будзе вырашана пытаньне аб сумяшчальнасьці такой дзейнасьці з пасадай кіраўніка РГА.

«У адпаведнасьці з палажэньнямі статута арганізацыі мэтамі яе дзейнасьці зьяўляюцца стварэньне ўмоваў, скіраваных на разьвіцьцё прадпрымальніцтва ў рэспубліцы, спрыяньне прыцягненьню органаў улады да праблемаў, што ўзьнікаюць. Улічваючы выкладзенае, а таксама супадзеньне мэтаў дзейнасьці дадзенага грамадзкага аб’яднаньня з курсам дзяржавы на ўмацаваньне і разьвіцьцё малога бізнэсу прынятае рашэньне аб адкліканьні зь Вярхоўнага суда позвы аб аб ліквідацыі РГА «Пэрспэктывы», паведамілі ў Мін’юсьце.

Варта адзначыць, што кіраўніка «Пэрспэктывы» Анатоля Шумчанку затрымалі пасьля заканчэньня прадпрымальніцкай акцыі 10 студзеня і асудзілі на 15 сутак арышту.

Нагадаем, што адразу пасьля заявы Мін’юсту аб намеры ліквідаваць «Пэрспэктыву», Партыя БНФ заявіла пра гатоўнасьць прыняць у свае шэрагі сябраў арганізацыі.

Раней намесьніца старшыні рады РГА «Пэрспэктыва» Вольга Круміна заявіла, што ў выпадку ліквідацыі «Пэрспэктывы» сябры арганізацыі ініцыююць стварэньне палітычнай партыі прадпрымальнікаў. У найгоршым выпадку не выключаўся варыянт далучэньня да адной з дзейных апазыцыйных палітычных арганізацыяў.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка і Коля выйшлі прыбіраць снег25

13‑гадовага хлопчыка збілі з ног падлеткі, што каталіся на цюбінгу. У яго шматлікія траўмы

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны1

«Мне не патрэбна міжнароднае права — у мяне няма намеру прычыняць людзям шкоду». Трамп патлумачыў, навошта яму Грэнландыя2

Жонка палітвязня напісала, што яе мужа яшчэ не вызвалілі. Джон Коўл ёй адказаў2

Актывіст з Беластока, які цішком вярнуўся ў Беларусь, быў у кіраўніцтве «Народнай грамады»6

У Віцебску снегапад пашкодзіў дах футбольнага манежа

На выходных таксама будзе снег, а потым пахаладанне да мінус 26°С3

Рэйсы з мінскага аэрапорта вылятаюць з затрымкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

«Продкі вадзілі сяброўства са Скірмунтам». Беларус склаў радавод, які ўжо налічвае 1900 чалавек — як у яго атрымалася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць