Свет33

Дэльта Янцзы стала першым у свеце гігаполісам

Вялікая Шанхайская агламерацыя дасягнула насельніцтва ў 100 млн чалавек.

Шанхай. Фота: sh.people.com.cn

У дэльце Янцзы размешчаны мегаполіс Шанхай з насельніцтвам у 24 млн чалавек, 8-мільённыя Нантынь і Ханчжоў ды два дзясяткі гарадоў з насельніцтвам звыш 3 млн чалавек. Агулам насельніцтва рэгіёну памерам 200 на 300 км дасягнула 100 млн, распавядаюць «Ведомости».

Рэгіён стаў эканамічнай сталіцай Кітая, яго сумарны ВУП перавысіў 1 трлн даляраў (гэта ўсё роўна менш за Нью-Ёрк) альбо 20% ВУП Кітая.

Мясцовых жыхароў адрознівае высокая нават па кітайскіх мерках працавітасць і «прадпрымальніцкая жылка». Гэта можна патлумачыць традыцыяй вырошчвання рысу, што патрабуе ўважлівага дагляду — рабскі труд не паказвае эфектыўнасці, прыходзіцца пераходзіць да ўсё больш прагрэсіўных спосабаў вядзення гаспадаркі. Эканамічныя рэформы Кітая апошніх 40 год зрабілі Шанхай асабліва прывабным для бізнесу.

Развіццё не спыняецца і сёння. Напрыклад, на транспартную сетку выдаткоўваюцца шалёныя грошы: звышхуткасная чыгунка між Шанхаем, Нантынь і Ханджоў каштавала 100 млрд даляраў.

Фота: Carlos Barria / Reuters

Але гарады рэгіёну сутыкаюцца і з цяжкімі праблемамі. Найвялікшая з іх — экалогія. Многія кітайскія гарады задыхаюцца ад смогу. Уводзяцца нават абмежаванні на ўезд аўтамабіляў у буйныя гарады па нумарных знаках у пэўныя дні тыдня. Сусветны фонд дзікай прыроды называе дэльту Янцзы найбуйнейшай крыніцай забруджання Ціхага акіяну.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі29

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ноччу было да мінус 27,6°C

У злітых файлах Эпштэйна ўсплыла яшчэ адна беларуска, мадэль і жонка футбаліста — расказваем, што пра яе вядома16

«У вас ёсць любімая песня?» Знаёмцеся з Максатам — самым вядомым стрыт-відэографам Мінска1

Чэмпіён Польшчы па боксе, што раптоўна вярнуўся ў Беларусь, патлумачыў нечаканае вяртанне10

Ціханоўскі выступіў у Кангрэсе ЗША31

Цана на золата зноў больш за 5000 даляраў за унцыю1

Былога мужа Джыл Байдэн затрымалі за забойства цяперашняй жонкі

Вясковец з-пад Бабруйска імітаваў сваю смерць, каб не плаціць пазыкі, а пасля загінуў на вайне за Расію4

Трамп заявіў, што Пуцін «стрымаў абяцанне» не абстрэльваць украінскія гарады на працягу тыдня10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі29

Мінск сёння вечарам пагрузіўся ў цемру. Пасля загаду Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць