Экс-супрацоўнік спецслужбаў ЗША Эдвард Сноўдэн хоча вярнуцца на радзіму, адвакаты робяць для гэтага ўсё магчымае, заявіў адвакат Анатоль Кучарэна, які прадстаўляе яго інтарэсы.
«Робім усё магчымае, каб гэтае пытанне вырашыць», — заявіў Кучарэна на прэс-канферэнцыі ў аўторак. Адказваючы на пытанне, ці хоча Сноўдэн вярнуцца ў ЗША, ён сказаў: «вядома».
Нагадаем, былы супрацоўнік амерыканскага Агенцтва нацбяспекі Сноўдэн ў чэрвені 2013 перадаў газетам The Washington Post і The Guardian шэраг сакрэтных матэрыялаў аб праграмах сачэння спецслужбаў ЗША і Вялікабрытаніі ў інтэрнэце.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары