Навука і тэхналогіі

World of Tanks прынесла стваральнікам паўмільярда даляраў за год

Гэта робіць Wargaming трэцяй інтэрнэт-кампаніяй СНД пасля Yandex і Mail.ru.

Паводле падлікаў SuperData Research, Wargaming зарабіла на World of Tanks у 2014 годзе больш за 500 млн даляраў, піша dev.by.

У пазамінулым годзе, сцвярджае SuperData Research, World of Tanks прынеслі 457 млн даляраў, то значыць, прыбытак вырас на 9,4%.

SuperData Research прагназуе ў 2015 годзе прыбытак ад «танчыкаў» у памеры 590 млн даляраў.

Аналітыкі склалі прыбытак са звестак пра 37 млн гульцоў, што выкарыстоўваюць платныя акаўнты, а таксама справаздач іншых кампаній. Wargaming не каментуе гэтыя лічбы.

***

Міжнародная кампанія Wargaming мае мінскія карані. Яна заснаваная ў 1998 годзе энтузіястамі на чале з выпускніком фізічнага факультэта БДУ Віктарам Кіслым. Першы камерцыйны праект, гульня DBA Online выйшла ў 2000 годзе.

Вялікі поспех мае іх выпушчаная ў 2010 годзе анлайн-гульня World of Tanks, аркадны сімулятар танкавых баёў часоў Другой сусветнай вайны. На 2014 год — адна з самых папулярных анлайн-гульняў у свеце, у студзені 2014 года колькасць людзей, што гулялі у «танкі» адначасова, пераваліла за мільён. Усяго ў World of Tanks гуляе больш за 100 млн чалавек.

Кампанія таксама распрацавала аркадны авіясімулятар World of Warplanes і мабільную гульню World of Tanks Blitz, працуе над марской гульнёй World of Warships. Доступ да гульняў бясплатны, за грошы купляюцца бонусы, што не ўплываюць на баланс на полі боя.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе29

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская напісала ліст прэм'еру Літвы, але адказу не атрымала13

Хто той гомельскі гендырэктар прадпрыемства, якога вінавацяць у мільённых махінацыях1

Маладую завадчанку з «Гарызонта» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal3

Украінскі скелетаніст Гераскевіч пракаментаваў сітуацыю са сваёй дыскваліфікацыяй на Алімпіядзе5

Прэзідэнт МАК расплакалася пасля дыскваліфікацыі скелетаніста Гераскевіча23

Расія не будзе ўдзельнічаць у першым пасяджэнні Рады міру3

У Маскве побач з цэнтрам, які распрацоўвае інструменты масавага сачэння за расіянамі, узарвалася машына

Турчыну паказалі збітыя беспілотнікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе29

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць