Грамадства1111

Морава: У Беларусі мэтазгодна распрацаваць закон аб гендарнай роўнасці 

У Беларусі мэтазгодна распрацаваць закон аб гендарнай роўнасці. Такое меркаванне выказала сёння журналістам сустаршыня ГА «Беларускі саюз жанчын» (ГА «БСЖ») Антаніна Морава.

«Нацыянальнае заканадаўства змяшчае нормы, якія рэгламентуюць раўнапраўе мужчын і жанчын. Пры гэтым няма механізма рэалізацыі гендарнай роўнасці. Гэта пытанне разглядалася на пасяджэннях Нацыянальнага савета па гендарнай палітыцы пры Савеце Міністраў, і многія выказваліся аб неабходнасці распрацоўкі спецыяльнага закона аб гендарнай роўнасці. Лічу, што такі закон патрэбны», — сказала Антаніна Морава.

У краіне прыняты і рэалізуецца Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў Беларусі на 2011-2015 гады (ужо чацвёрты, першы быў прыняты ў 1996 годзе). Гэты праграмны дакумент нацэлены на каардынацыю работы дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый у галіне рэалізацыі гендарнай палітыкі. Сярод яго асноўных напрамкаў — забеспячэнне ўмоў для паўнапраўнага ўдзелу жанчын і мужчын ва ўсіх сферах жыццядзейнасці; забеспячэнне роўных правоў у сацыяльна-эканамічнай сферы; забеспячэнне роўнага доступу да сацыяльнай абароны і аховы здароўя; прафілактыка гандлю людзьмі і гвалту на гендарнай глебе; развіццё сістэмы гендарнай адукацыі; інфармацыйнае суправаджэнне. На пастаяннай аснове дзейнічае Нацыянальны савет па гендарнай палітыцы пры Савеце Міністраў, які каардынуе выпрацоўку ўзгодненых дзеянняў, накіраваных на забеспячэнне выканання палажэнняў Канвенцыі ААН аб ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын і Факультатыўнага пратакола да гэтай канвенцыі.

Сустаршыня ГА «БСЖ» выказалася за хутчэйшую распрацоўку закона аб процідзеянні дамашняму гвалту. «Міністэрства ўнутраных спраў ужо зрабіла многае ў гэтым напрамку», - дадала Антаніна Морава.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прадаюць унікальны 47‑гадовы BMW 5‑серыі — часоў Машэрава. Цана — $25 тысяч6

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані10

Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты5

Турчын заявіў, што Беларусь не будзе канфіскоўваць літоўскія фуры10

Беларускі добраахвотнік збіраецца адкрыць у Кіеве рэстаран3

Рыбакі знайшлі на Бярэзіне дзіўную палонку, побач ляжаў ледабур2

Венгрыя цісне на ЕС адмяніць пошліны на беларускія ўгнаенні2

«Прывязалі да турніка, галаву абматалі скотчам». Блізкія вайскоўцаў у «ДНР» паскардзіліся на катаванні 10

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў1

Топ сучасных элітных жыллёвых комплексаў Мінска. Квадрат там каштуе да 11 000 даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць