Меркаванні33

Брат Нямцова пра забойства: Заказчык — Пуцін

Стрыечны брат Барыса Нямцова, сацыёляг і палітычны экспэрт Ігар Эйдман, ускладае на расейскія ўлады і асабіста на прэзыдэнта краіны Уладзіміра Пуціна прамую адказнасьць за забойства свайго сваяка і аднаго з лідэраў апазыцыі.

Вось што Ігар Эйдман сказаў у інтэрвію Радыё Свабода:

«Скажыце самі, ці набяруцца нахабства нейкія ўмоўныя ворагі Нямцова — дапусьцім, яраслаўскія карупцыянеры, якіх ён выкрываў, ці нейкія яго асабістыя ворагі — арганізоўваць забойства сусьветна вядомага чалавека?

Няўжо яны не разумеюць: калі б такое адбылося, то ўся паліцыя і спэцслужбы былі б кінутыя на іх пошукі, каб прад’явіць гэтых людзей ўсяму сьвету і адмазаць ўладу ад гэтага злачынства? Вядома, яны б пабаяліся гэта зрабіць! У Расіі вялікая палітыка даўно прыватызаваная уладай і Пуціным канкрэтна, яна цалкам знаходзіцца пад дзяржаўным кантролем. І вялікі палітычны тэрор — гэта частка вялікай палітыкі. І безумоўна, ніхто не адважыўся б лезьці ў гэтую гэтак важную для ўлады вобласьць, якую яна гэтак ахоўвае».

Радыё Свабода: А чым Пуціну перашкаджаў Нямцоў? Нямцоў у апошнія гады — фармальна палітык рэгіянальнага ўзроўню, дэмакратычнага руху ў Расеі фактычна не існуе як адзінай арганізацыйнай сілы…

Ігар Эйдман: У мяне ёсьць такая вэрсія: апошняй кропляй стала тое, што Бора ў адным з нядаўніх інтэрвію назваў Пуціна вядомым нецэнзурным словам, якое я паўтараць не буду. Для такіх людзей, як Пуцін, з крымінальнай мысьленьнем, такія словы часам нават важней, чым канкрэтныя справы. Пахан ня можа дазволіць, каб яго вэрбальна гвалтавалі, у адваротным выпадку ён перастае быць аўтарытэтам і сам ператвараецца ў «апушчанага». Яму трэба тэрмінова рабіць нейкія дзеяньні, каб прадэманстраваць братве: ніхто тут не сьмее нешта супраць яго вякаць. Калі Бора сказаў гэта, у мяне першая была думка (такая ж, мабыць, як і ў яго мамы, хоць я з ёй не размаўляў на гэты конт) — яго могуць забіць. Ён вымавіў менавіта тое, што можа гэтых людзей (я маю на ўвазе нашу ўлада) прывесьці да самых радыкальных дзеяньняў.

Другое. Барыс, і ён пісаў пра гэта адкрыта, апошнім часам рыхтаваў даклад «Пуцін і вайна». Гэта вельмі важны момант.

Таму што ранейшыя даклады — там пра Пуціна, якія ў яго яхты і г. д., колькі яны крадуць — гэта ўсё для прэзыдэнта глупства: народ у нас прывык да карупцыі, да раскошы, у якой купаюцца чыноўнікі, гэта асабліва нікога не хвалюе.

Але тут ёсьць іншы момант: збор інфармацыі, якая выкрывае агрэсію, ваенныя злачынствы Пуціна на Украіне. Пуцін ж працягвае пудрыць мазгі ўсяму сьвету, сьцьвярджаючы, што не нясе адказнасьці за тое, што адбываецца на Украіне.

Як крычаў кішэньнік ў фільме «Месца сустрэчы зьмяніць нельга»: «Кашалёк, кашалёк… Які такі кашалёк?» так і тут: «Войскі, войскі … Якія войскі? Мы тут нічога ня ўводзім…» І Пуціну было б вельмі непрыемна, калі б ён наступны раз дзе-небудзь пачаў казаць, што няма ў нас ніякіх войскаў на Украіне, а які-небудзь заходні партнэр па перамовах яму ў нос тыцнуў бы кніжкай Нямцова — дзе падрабязна ўсё выкладзена, якія часткі ўдзельнічаюць у вайне, можа быць, нават прозьвішчы камандзіраў. Безумоўна, для Пуціна гэта ў асабістым і ў палітычным плянах вельмі небясьпечная рэч, не параўнальная з іншымі дакладамі, якія рабіў Борыс.

І трэцяя прычына — прагматычная. У мінулым годзе пачалася, па сутнасьці, дзіўная вайна з Украінай, і новая «халодная вайна» Расеі з Захадам. А калі краіна ўвязваецца ў вайну, то задача ўлады, задача дыктатара — ператварыць яе ў адзіны ваенны лягер, які змацаваны жорсткай дысцыплінай і страхам, каб ніхто не адважыўся супраць дыктатара, супраць герархіі неяк выступаць. Дэманстрацыйнае забойства Барыса ў цэнтры Масквы кажа пра тое, што, цалкам верагодна, такім чынам Пуцін дае сыгнал насельніцтву: кожны, хто падыме зараз бузу, будзе проста зьнішчаны, вынішчаны. Яму трэба тэрарызаваць грамадзтва, заразіць яго страхам і згуртаваць вакол свайго трона.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў1

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Пашыраюцца кібератакі пад выглядам анімэ. З пачатку года ў Беларусі больш за тысячу выпадкаў2

На мяжы затрымалі актывіста з Рэчыцы Алеся Здаравеннава, а ў Мінску ягонага брата Вадзіма

У Мінску мужчына заснуў у аўтобусе і атрымаў дзявятую судзімасць1

Мірсалімава назвала Умку «сабакам, які рохкае ў кадры» і «прыніжае прамоўленыя Пуціным словы і сэнсы»30

Пуцін заявіў Лукашэнку, што ва Украіне Расія не захоплівае тэрыторыі, а вяртае свае. Той засмяяўся12

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка25

Дзяржаўныя прапагандысты абвясцілі Бондараву «шкоднай змагаркай»7

Былую кандыдатку ад партыі Гайдукевіча пасадзілі за ўдзел у пратэстах1

У Віцебску работнікам памылкова налічылі лішнія грошы, а пасля прымусілі іх вяртаць. Ці законна гэта?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў1

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць