Музыка55

Андрэй Апановіч сышоў з гурта «Стары Ольса»

Бубнач, дудар і вакаліст заявіў пра свой сыход з каманды, якой аддаў 14 год.

«Так, я сыйшоў з гурта «Стары Ольса», прычыны тлумачыць не хачу, магу сказаць хіба, што гэта ніяк не зьвязана з маім гуртом LitvinTroll», – сказаў у камэнтары парталу Tuzin.fm Андрэй Апановіч. У гурце ён лічыўся асноўным бубначом, граў таксама на блок-флейце, дудзе, у некаторых нумарах сьпяваў, у тым ліку ў магутным кавэры на Metallica. Андрэй ужо сыходзіў у 2012 годзе, але неўзабаве вярнуўся ў склад гурта. Цяперашні сыход выглядае на канчатковы. 14 год, якія ён прысьвяціў «ольсам», Андрэй згадвае з прыемнасьцю: «Зашыбісь было, мы клясна адарваліся за гэты час». Апановіч працягне выступаць разам з сваім гуртом LitvinTroll.

«Стары Ольса» тым часам абвесьцілі пра пошук бубнача. Галоўныя патрабаваньне – умець граць палачкамі на вялікім барабане і дарбуках і, вядома ж, мець жаданьне і цікавасьць. Уласны інструмэнт не патрэбны. Зьвязацца з гуртом можна праз афіцыйныя суполкі ЎК і FB.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?2

Украінская тэнісістка падавала ў суд на міжнародную федэрацыю, што тая дазволіла гуляць Сабаленцы. Стаў вядомы вынік 12

«Не забірайце ў дзяцей са смяротным дыягназам апошняе!» Блізкія хворых на рак дзяцей звярнуліся да Лукашэнкі з просьбай не знішчаць фонд «КіндэрВіта»2

Трамп: Калі для Еўропы вайна ў Іране — не іх вайна, то і вайна ва Украіне — не наша23

Літоўскія перавозчыкі расказалі, ці будуць яны цяпер ездзіць праз Беларусь3

Пентагон рыхтуе «рашучы ўдар» па Іране, які ўключае высадку войскаў 4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры1

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць