Навука і тэхналогіі2525

Беларускія правайдары з 1 студзеня 2016 года будуць захоўваць усю гісторыю прагляду сайтаў карыстальнікамі

У Беларусі зацверджана інструкцыя аб парадку фарміравання і захоўвання звестак аб інфармацыйных рэсурсах, якія праглядаюцца карыстальнікамі інтэрнэт-паслуг.

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі №6 ад 18 лютага, якое афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.

Правайдары будуць захоўваць наступную інфармацыю пра карыстальнікаў, уключаючы фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў: нумар і дату заключэння дамовы на аказанне паслуг электрасувязі; прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі ёсць); адрас карыстальніка або адрас ўстаноўкі канцавога абаненцкага абсталявання (тэрмінала); дадзеныя, якія дазваляюць вызначыць (ідэнтыфікаваць) карыстальніка інтэрнэт-паслуг або яго канцавое абаненцкае абсталяванне (тэрмінал); МАС-адрас альбо ідэнтыфікацыйны нумар канцавога абаненцкага абсталявання (тэрмінала) карыстальніка інтэрнэт-паслуг сотавай рухомай электрасувязі; для абанентаў сеткі сотавай рухомай электрасувязі — рэквізіты дакумента, які сведчыць асобу (яго назва, серыя, нумар, дата выдачы і назва дзяржаўнага органа, які выдаў дакумент).

У дачыненні да юрыдычных асоб будуць захоўвацца звесткі аб нумары і даце заключэння дагавора на аказанне паслуг электрасувязі; назва (фірмовая назва) юрыдычнай асобы, яе юрыдычны адрас; адрас ўстаноўкі канцавога абаненцкага абсталявання (тэрмінала) карыстальніка інтэрнэт-паслуг; дадзеныя, якія дазваляюць вызначыць (ідэнтыфікаваць) карыстальніка інтэрнэт-паслуг або яго канцавое абаненцкае абсталяванне (тэрмінал); МАС-адрас альбо ідэнтыфікацыйны нумар канцавога абаненцкага абсталявання (тэрмінала) карыстальніка інтэрнэт-паслуг сотавай рухомай электрасувязі.

Акрамя таго, будуць захоўвацца звесткі пра ўсе паслугі электрасувязі, актываваныя карыстальнікам інтэрнэт-паслуг, а таксама дата, час пачатку і заканчэння злучэнняў, унутраны і знешні IP-адрасы і парты канцавога абаненцкага абсталявання (тэрмінала), даменнае імя або IP-адрас і порт наведанага карыстальнікам інтэрнэт-паслуг інтэрнэт-рэсурсу, аб'ём перададзеных і прынятых дадзеных.

Пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг забяспечваюць захоўванне актуальных звестак аб наведаных карыстальнікамі інтэрнэт-паслуг інфармацыйных рэсурсах на працягу аднаго года з дня аказання інтэрнэт-паслуг.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2016 года.

Каментары25

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Венгрыя не разблакуе прыняцце 20‑га пакета санкцый да аднаўлення працы трубаправода «Дружба»3

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні25

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць