Грамадства33

Логвінаву далі растэрміноўку на два месяцы для пагашэння запазычанасці

Эканамічны суд Мінска даў прадпрымальніку Ігару Логвінаву растэрміноўку на два месяцы для пагашэння запазычанасці, што ўтварылася пасля рашэння суда аб канфіскацыі больш чым 960 млн. рублёў даходу прыватнага выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства «Логвінаў» і штрафе ў 5,4 млн. рублёў.

Пасяджэнне Эканамічнага суда сталіцы, на якім разглядалася просьба прадпрымальніка аб прадастаўленні яму адтэрміноўкі па плацяжы, адбылося 16 сакавіка. На судзе Логвінава прадстаўляў адвакат, бо сам прадпрымальнік знаходзіцца за межамі Беларусі.

Ігар Логвінаў паведаміў БелаПАН, што згодна з рашэннем суда на працягу двух месяцаў ён павінен выплаціць суму роўнымі долямі.

На сёння з дапамогай грамадскасці Беларусі і замежжа прадпрымальніку ўдалося сабраць каля 58 тыс. з 64 тыс. долараў, неабходных для поўнага пагашэння запазычанасці.

Аднак прадпрымальнік мяркуе, што за той час, які прадпрыемству даў суд, астатнюю частку грошай удасца сабраць. «Каля паловы сумы ў нас цяпер на руках», — дадаў Логвінаў.

Нагадаем, 9 студзеня эканамічны суд Мінска пастанавіў аштрафаваць ПВУП «Логвінаў» на 30 базавых велічынь (5,4 млн. рублёў) за ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, а таксама канфіскаваць даход, атрыманы юрыдычнай асобай у студзені—снежні 2014 года (больш за 960 млн. рублёў). Прадпрыемства было вымушана працаваць без рэгістрацыі ў рэестры распаўсюджвальнікаў інфармацыі, бо Міністэрства інфармацыі неаднаразова ў рэгістрацыі адмаўляла. Логвінаў абскардзіў рашэнне эканамічнага суда Мінска, але Вярхоўны суд у задавальненні іску адмовіў.

Каля тысячы чалавек з Беларусі і іншых краін ахвяравалі грошы выдавецтву «Логвінаў». Акрамя таго, творчая супольнасць Беларусі і Польшчы запусціла інтэрнэт-аўкцыён auction.savelohvinau.club у падтрымку прадпрыемства «Логвінаў», на які свае работы выставілі многія беларускія мастакі. Сродкі, выручаныя ад продажу лотаў, пералічваліся непасрэдна на дабрачынны рахунак прадпрыемства. Таксама некаторыя беларускія пісьменнікі правялі сустрэчы з чытачамі, у межах якіх таксама збіраліся сродкі ў падтрымку «Логвінава».

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе45

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі29

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе45

«Забіць яго ці адрэзаць яму яйцы я не рашыўся». Падрабязнасці трагедыі ў Гданьску, дзе ваяр катаваў бойфрэнда, а пасля забіў сябе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць