Агенцтва Bloomberg апублікавала матэрыял, у якім пералічаныя краіны — члены Еўрасаюза, якія гатовыя адмовіцца ад санкцый супраць Расіі. Паводле інфармацыі агенцтва, гэта Кіпр, Італія, Грэцыя, Венгрыя, Славакія, Аўстрыя і Іспанія.
Bloomberg тлумачыць, што гэтыя высновы былі зробленыя на аснове аналізу «гасцявой кнігі» прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Так, у канцы лютага ў Маскве пабываў прэзідэнт Кіпра Нікас Анастасіадзіс, на пачатку сакавіка — італьянскі прэм'ер Матэа Рэнца, а ў красавіку ў расійскую сталіцу збіраецца кіраўнік урада Грэцыі Алексіс Цыпрас.
Што тычыцца Венгрыі, Славакіі, Аўстрыі і Іспаніі, то гэтыя краіны, паводле сцвярджэння агенцтва, і раней выступалі супраць антырасійскіх абмежаванняў, звязаных з сітуацыяй ва Украіне.
Каментары