Жыхар Магілёва забіў маці дваіх дзяцей у іх на вачах, яго абвінавацілі праз 20 гадоў
У лютым 2005 года мужчына прыйшоў у кватэру 27‑гадовай жанчыны, каб абмеркаваць адтэрміноўку вяртання грошай за маёмасць, якую раней ён скраў у ейнага мужа. Размова скончылася канфліктам: жанчына заявіла, што звернецца ў міліцыю.

Тады мужчына выхапіў нож і нанёс жанчыне не менш за 30 удараў. Забойства адбывалася ў прысутнасці яе дзяцей — аднаго і чатырох год. Ад атрыманых траўм жанчына памерла на месцы.
На наступны дзень цела жанчыны знайшоў ейны муж. Побач з загінулай сядзела старэйшае дзіця.
Каб схаваць сляды злачынства і адвесці ад сябе падазрэнні, абвінавачаны інсцэніраваў рабаванне: раскінуў рэчы ў кватэры і пазбавіўся ад адзення і абутку, у якіх знаходзіўся падчас забойства. У 2005—2006 гадах ён ужо праходзіў паводле гэтай справы, аднак тады довадаў віны было недастаткова.
Расследаванне не спынялася ўсе гэтыя гады. Урэшце ўдалося сабраць новыя доказы датычнасці магілёўца да злачынства.
Пракуратура вобласці прызнала абвінавачанне абгрунтаваным і пагадзілася з кваліфікацыяй дзеянняў паводле п. 6 ч. 2 арт. 139 КК Беларусі — забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю.
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Вайб-праграмаванне зменіць ролю распрацоўшчыка, RLVR, і калі лопне бурбалка. Беларус-інжынер у галіне ШІ, які працуе ў ЗША, расказаў, што нас чакае ў 2026
Каментары