Літаратура88

Сяргей Дубавец: Падзел на лібералаў і кансерватараў у Беларусі надуманы

Мы шмат пра гэта дыскутавалі ў Празе, разам шукалі азначэньні і дзе тое выйсьце, шмат гаварылася бздураў, шмат — таксама і па дзелу.

Таму — вось некалькі назіраньняў з жыцьця ўжо ў Беларусі. Не магу не працягнуць тэму блога Сяргея Шупы «Унукі Абдзіраловіча».

Ёсьць прадуктыўная беларуская інтэлігенцыя і ёсьць дзяржаўная бюракратыя. Ніякіх іншых падзелаў што да культуры, мовы і грамадзкіх працэсаў я ня бачу. А таму не адчуваю патрэбы «збліжаць пазыцыі». Проста ўсе, каго я назваў прадуктыўнай інтэлігенцыяй (якая нешта робіць для грамадзтва), ня маюць разыходжаньняў у сваёй грамадзянскай пазыцыі. Ёсьць, вядома, тролі, якіх адразу відаць, але гэта не прадуктыўныя пэрсанажы (што таксама відаць). Ёсьць асабістыя падзелы па групах. Але кожны сам выбірае, з кім яму жыць і рабіць нешта разам. Ёсьць эстэтычныя прыхільнасьці-непрыхільнасьці, што зусім ужо натуральна. Але гэта і ўсё, ніякіх іншых падзелаў няма. Казаць пра падзел на лібэралаў і кансэрватараў — занадта сьмела і значыць:

а) сам гэты падзел інсьпіраваць; 

б) канчаткова заблытацца ў відазьмененых тэрмінах. У нас кожны пісьменьнік гэтым бокам лібэрал (тут варта дадаваць: на маю думку), а гэтым — кансэрватар (што для агульнага «раскладу сіл» абсалютна нічога ня значыць).

З моўнай сытуацыяй тое самае. Навошта клікаць праблему, якой няма і не было ніколі. Для мяне, да прыкладу, эстэтычна і мэнтальна Ўладзімер Някляеў — харошы рускі паэт (ніяк ня ў крыўду Пракопавічу будзе сказана), які піша па-беларуску і належыць да прадуктыўнай беларускай інтэлігенцыі. А Алесь Адамовіч у тых самых парамэтрах — выбітны беларускі празаік, ня важна што рускамоўны. Ну як тут што дзяліць і навошта ствараць лягеры? Хто які ў канчатковым вызначэньні — рэч суб’ектыўная і, вядома ж, вызначаецца самім літаратарам. Мая думка тут што да іншых — на дзясятым месцы. Чарухін для мяне рускі пісьменьнік, амаль як Прылепін для Марціновіча (не палітычна, а менавіта паводле нясвойскасьці тэмаў і перажываньняў, бо ўспрымаю «Щежерь» як кніжку пра надта ж далёкую ва ўсіх сэнсах расейскую правінцыю), а Лазуткін — тутэйшы, з таго самага поля, што і Кулінковіч, напрыклад. І нішто, паверце, не замінае ўсім гэтым творцам суіснаваць у полі прадуктыўнай беларускай інтэлігенцыі. Усе падзелы тут штучныя і вынікаюць з падмены паняткаў. Ну як бы мы спрачаліся пра шкарпэткі Чарухіна і Лазуткіна. Іх справа, што нацягваць сабе на ногі. І ня надта наша справа гэта абмяркоўваць.

Словам, ніякіх ідэйных падзелаў я асабіста ня бачу і не адчуваю. Нават у такіх заўзятых спрэчніках як Акудовіч і Навумчык, як Славамір і Альгерд, як Хадановіч і цэлы полк, што гоніць яго з крыкам «Torro!». Гэта проста культура, скрыжаваньне думак, эстэтык, асобаў. Я ведаю, што ў патрэбны для мовы, культуры, Беларусі час усе будуць на адным баку. Бо рэальны падзел адзін — гэта супрацьстаяньне незалежнай беларускай культуры і абарзелай дзяржаўнай бюракратыі.

Фармаваньне ідэйных падзелаў, бяскрыўднае для саміх творцаў, зусім не бяскрыўднае для публікі, а ў выніку — і для творцаў. Калі ўлічыць атмасфэру татальнае хлусьні зь «яшчыка», у якой большасьць беларусаў жыве сёньня, ня маючы інфармацыйнай альтэрнатывы, дык маем самую пажыўную глебу для сваркі. І для масавага беларуса, зусім не абазнанага ў «расколах» беларускай інтэлігенцыі, гэтыя «расколы» ўдзячна становяцца ў адзін шэраг з падзелам на крымнаш (бо там «наш» Чарнаморскі флёт) і аднаполыя шлюбы як «галоўную праблему» заходняй цывілізацыі. А ніякай Украіны, вядома ж, «ніколі і не было».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры3

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ29

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры3

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць