Грамадства55

Янукевіч: «Сачкаваць» пары кепска, але дзеля Дня Волі можна

Старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які з'яўляецца адным з арганізатараў дэманстрацыі на Дзень Волі, патлумачыў «НН», што ў гэтым годзе плануецца зрабіць акцэнт на моладзь, бо менавіта студэнты змогуць масава прысутнічаць падчас акцыі, якую Мінгарвыканкам сёлета дазволіў у 15:00 у сераду 25 сакавіка.

svaboda.org

«Будзем заклікаць людзей прыходзіць. Вядома, гэта будзе складана для тых, хто працуе. Але моладзь, студэнты звычайна заканчваюць вучыцца ў гэты час, таму мы звяртаемся да студэнтаў з асаблівым заклікам», — паведаміў Янукевіч.

Старшыня БНФ не выключае, што, каб пазбавіць студэнтаў магчымасці ўдзелу ў Дні Волі, адміністрацыі навучальных устаноў могуць тэрмінова зладзіць нейкія заняткі ці задзейнічаць іншыя метады. Аднак Янукевіч лічыць, што дзеля ўдзелу ў акцыі можна прапусціць заняткі.

«Сачкаваць» пары кепска, але дзеля такой справы можна», — сказаў Янукевіч.

Пры гэтым Янукевіч спадзяецца, што Дзень Волі ў 2015 годзе збярэ дастаткова ўдзельнікаў:

«У мінулым годзе акцыя на Дзень Волі была самай масавай з часу прэзідэнцкіх выбараў 2010 году. Людзі адрэагавалі на сітуацыю ў рэгіёне і прыйшлі, бо адной з тэмаў была заяўленая салідарнасць з Украінай. У гэтым годзе гэтыя тэмы таксама будуць ключавымі, таму мы разлічваем, што прыйдуць людзі, хоць для некаторых гэта будзе складана. Мы разлічваем, што людзей будзе не менш,чым у мінулым годзе».

Арганізатары дэманстрацыі планавалі прызначыць пачатак збору удзельнікаў на 17:00, правесці дэманстрацыю з 18:00 да 19:15, а да 20:00 зладзіць мітынг. Аднак Мінгарвыканкам перанёс акцыю на 2 гадзіны раней.

«Вядома, перанос акцыі на ранейшы час — свядомае рашэнне. Аднак у Мінгарвыканкаме патлумачылі, што перанеслі святкаванне Дня Волі на такі ранні час, каб мітынг праводзіўся падчас светлавога дня, а не ў цемры. Таксама нам сказалі, што заяўлены намі час супадае з гадзінай пік, і, хоць рух не перакрываецца, гэта стварае нязручнасці для гараджан. Сказалі, у мінулым годзе паступала шмат скаргаў», — расказаў Янукевіч.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Усе навіны →
Усе навіны

Смерць удовам. Археолаг расказаў пра знаходку, якая сведчыць пра жудасны звычай першых славян на Беларусі31

Бум на матчу па ўсім свеце: попыт расце, запасы змяншаюцца5

Пяць парад, як проста пазбавіцца ад паху і плям поту на адзенні3

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро2

«Купалаўцы» анансавалі пачатак новага тэатральнага сезона1

Пасажырка «не ўклалася ў таймінг» падчас санітарнага прыпынку — міжнародны аўтобус паехаў без яе5

Стаў вядомы лёс збеглых дзікабразаў у Рэчыцкім раёне2

Берасцеец увозіў у Польшчу бярозавае палена. Аказалася, гэта костка маманта2

Выдаліў акаўнт, пачысціў тэхніку — і ўсё адно прыйшлі. Мікіта Лосік расказаў, як яго вылічылі сілавікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Будучы аб'ект Сусветнай спадчыны, які загубіла абыякавасць. Чым адметная Сцяпанкаўская царква, якая загінула ў пажары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць