Эканоміка22

«Дзелавая сець» і «Космас ТВ» павысяць інтэрнэт-тарыфы

Цэны на інтэрнэт-тарыфы зменяцца 1 красавіка 2015 года.

Правайдар «Космас ТВ» анансаваў змены ў архіўных лімітаваных тарыфах з 1 красавіка: павялічацца і аб’ём трафіку, і цэны.

На архіўных тарыфах «Лёгкі», «Базавы», «Аптымальны», «Актыўны», «Прафесіянал», «Эксперт», «Начны экспрэс», «Метэор», «Камета» і «Універсальны» аб’ём папярэдне аплочанага знешняга трафіку павялічыцца ўдвая (унутраны трафік застанецца старым), а цэны падрастуць у сярэднім на 20%.

З новымі тарыфамі можна азнаёміцца на сайце «Космас ТВ».

Таксама аб падаражанні тарыфаў лінейкі «iDOM» з 1 красавіка абвясціла «Дзелавая сець».

Тарыфы iDOMVIP 20 і 50 падаражаюць да 500 і 700 тысяч на месяц, iDOMVIP 100 — да 1 млн рублёў. Тарыфы iDOM 10, 50 і 100 — адпаведна да 120, 240 і 350 тысяч. Тарыфы iDOMMAX і iODM 3 падаражаюць да 120 тысяч, iDOM 5 — да 180 тысяч на месяц. У сярэднем цэны падвысяцца на 5-7%.

З новымі тарыфамі можна азнаёміцца на сайце «Дзелавой сеці».

Правайдар тлумачыць змены неабходнасцю падтрымкі высокай якасці паслуг і павелічэннем капітальных і эксплкатацыйных выдаткаў, у тым ліку аплаты за арэнду і электрычнасць.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадчыца Трампа ахарактарызавала яго як помслівую асобу з характарам алкаголіка, а Маска — як кетаміншчыка6

З калонамі, ляпнінай і сцэнай. У Мінску прадаюць былы Палац культуры1

Сын Сяргея Бульбы, які збірае грошы ў Польшчы, кажа, што беларуская міліцыя падкінула яму наркотыкі19

Тэлефонныя махляры пачынаюць званіць ад імя паліклінік, палохаючы эпідэміяй грыпу3

Ціханоўская: Беларусы не здаліся6

Вырашыўся лёс хлопчыка, які трапіў у прытулак з-за таго, што маці не адправіла яго ў школу2

Спікер Сейма Літвы дапусціў змяненне адносін з Беларуссю: адны толькі санкцыі даюць вынік, але не канчатковы7

Сыну рэжысёра Роба Райнера выставілі абвінавачванні ў забойстве бацькоў

Гродзенскага праграміста з 23‑гадовым стажам адправілі за краты за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць