Мова3939

Былы супрацоўнік А-100 паскардзіўся на пераход заправак на беларускую мову

Ён скардзіцца на недастатковую падрыхтоўку і незадаволенасць кліентаў.

З пачатку 2015 года запраўкі А-100 перайшлі на беларускую мову абслугоўвання кліентаў. Экс-супрацоўнік сеткі Андрэй распавёў Onliner.by пра праблемы, звязаныя з ініцыятывай.

Па словах Андрэя, моўная падрыхтоўка супрацоўнікаў склала сумарна 6 гадзін. «Ці гэтага дастаткова, каб патрабаваць з нас падтрымліваць дыялог з кліентам і вырашаць канфліктныя сітуацыі? Я лічу, гэта цырк», — кажа ён.

Андрэй скардзіцца, што некаторыя кліенты не саромеюцца даставаць тэлефон і здымаць супрацоўнікаў, якія «няўмела размаўляюць па-беларуску, пераўтвараючы прыгожую мову ў трасянку». Таксама кліенты пакідаюць скаргі, бо не могуць зразумець, што такое, напрыклад, «кава з вяршкамі».

За невыкананне стандартаў беларускамоўнага абслугоўвання супрацоўнікаў пазбаўляюць прэміі на 4%. Але, па словах Андрэя, большасць супрацоўнікаў працягваюць размаўляць па-руску — за выключэннем запраўкі на Баравой, дзе размяшчаецца офіс кіраўніцтва і «вялікая імавернасць нарвацца на начальніка».

На думку Андрэя, «гвалтоўнае навязванне — гэта абсурд і дыскрэдытацыя ідэі».

Кожны супрацоўнік вольны абіраць мову, на якой будзе працаваць, кажуць у А-100.

Кіраўнік упраўлення маркетынгу А-100 Ніна Ніканорава адказала, што не бачыць сэнсу ў каментаванні меркавання прыватнай асобы, «якое больш падобнае да крыўды».

Паводле яе слоў, праект дабраахвотны — распрацаваная сістэма дадатковага грашовага заахвочвання за выкарыстанне беларускай мовы ў працы.

Станоўчых водгукаў ад кліентаў стала значна больш, кажа Ніканорава, а колькасць скаргаў не павялічылася. Але папярэдняя ацэнка праекту «беларусізацыі» А-100 будзе дадзеная толькі па выніках 2015 года.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус вядзе канал пра будаўніцтва і рамонт. У яго ўжо больш за мільён падпісчыкаў4

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія32

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы14

Пасля патрыятычнага парыву беларусаў у філармоніі ўдава кампазітара Моўчана забараніла ўсім выконваць «Малітву» Янкі Купалы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць