Эканоміка

У правілы бытавога абслугоўвання ўнесеныя дапаўненні і змены

Пастановай Савета міністраў ад 2 красавіка № 268 унесеныя змены і дапаўненні ў правілы бытавога абслугоўвання спажыўцоў (выкладзеныя ў новай рэдакцыі), паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю. 

Там патлумачылі, што правілы бытавога абслугоўвання спажыўцоў, прадстаўленыя ў новай рэдакцыі: адлюстроўваюць рэальныя патрабаванні да аказання кожнай з бытавых паслуг, прадстаўленай у правілах; дапаўняюцца новымі раздзеламі — «Асаблівасці аказання бытавых паслуг сельскім комплексным прыёмным пунктам па прыёме заказаў на бытавыя паслугі»; «Асаблівасці аказання бытавых паслуг па падарачных сертыфікатах, абанементах» і іншыя. «Суб'екты, якія аказваюць бытавыя паслугі, для павелічэння спажывецкага попыту да свайго віду паслуг укараняюць новыя метады ажыццяўлення сваёй прадпрымальніцкай дзейнасці, такія як афармленне падарачных сертыфікатаў і абанементаў для спажыўцоў. У той жа час выдача і выкарыстанне такіх падарачных сертыфікатаў і абанементаў у галіне бытавога абслугоўвання да гэтага часу заканадаўствам не змацаваныя, што цягнула за сабой з'яўленне канфліктных сітуацый і павелічэнне зваротаў грамадзян у органы дзяржаўнага кіравання», — патлумачылі ў ведамстве. 

У раздзеле «Асаблівасці аказання бытавых паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце механічных транспартных сродкаў» у патрабаваннях да дакументацыі ўлічаныя «рэаліі часу: рост патрабаванняў да якасці паслуг і культуры абслугоўвання». «З мэтай скарачэння колькасці нелегальных аб'ектаў аўтасэрвісу ўрэгулявага пытанне прадастаўлення паслуг рухомымі комплексамі сэрвіснага абслугоўвання аўтамабіляў (новая паслуга аўтасэрвісу, прапанаваная бізнес-супольнасцямі). Таксама праектам урэгуляваны парадак аказання паслуг па тэхнічнай дапамозе на дарозе і арэндзе механічных транспартных сродкаў ад афармлення заяўкі да аказання самой паслугі (раней не рэгламентаваўся)», — адзначылі ў прэс-службе.

Спрашчаецца парадак узаемадзеяння спажыўца і выканаўцы ў працэсе аказання бытавой паслугі (спрашчаюцца шыльды на аб'ектах, упарадкоўваецца інфармацыя на стэндах, удакладняюцца патрабаванні да афармлення заказаў, дазваляецца ўзаемадзеянне выканаўцы і спажыўца праз электронныя віды сувязі).

Устанаўліваецца абавязак выканаўцы ўказваць кошт бытавой паслугі ў беларускіх рублях. 

Акрамя таго, устанаўліваецца права інвалідаў I групы, інвалідаў з парушэннем апорна-рухальнага апарату II і III груп на абслугоўванне ў аб'ектах бытавога абслугоўвання ў першачарговым парадку, а таксама прыярытэтнае права на аказанне паслуг цырульняў, фотапаслуг інвалідам I групы, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, інвалідам з парушэннем апорна-рухальнага апарату II і III груп па месцы знаходжання спажыўца (на даму ў спажыўца, у арганізацыі аховы здароўя і іншых месцах). 

Карэктуюцца асаблівасці аказання тых ці іншых бытавых паслуг.

Новая рэдакцыя правілаў набывае моц праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання. «Гэта значыць, што суб'ектам, якія аказваюць бытавыя паслугі, адводзіцца тры месяцы для прывядзення ў адпаведнасць з заканадаўствам: інфармацыйных шыльдаў, стэндаў для спажыўцоў і іншай інфармацыі аб выканаўцы і паслугах; дакументаў, якія пацвярджаюць заказ; абанементаў, сертыфікатаў на паслугі; парадку разлікаў са спажыўцамі за паслугі», — патлумачылі ў прэс-службе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі16

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну2

Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю4

«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

Рух транспарту на трасе М6 у бок Мінска часова закрыты з-за ДТЗ

Вырасце падатак на арэнду жытла. А ўласнікі вялікіх кватэр і катэджаў будуць плаціць падатак у двайным і нават трайным памеры

ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам6

У Магілёве прадаюць бельведэр на даху сталінкі: 15 квадратаў і 24 акны з усіх бакоў3

«Гэта сапраўдная небяспека для Украіны». Ва УСУ расце колькасць выпадкаў самаволак і дэзерцірства14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі16

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць