Грамадства11

Палітвязня Юрыя Рубцова з хіміі пераводзяць у следчы ізалятар у Баранавічах

Гомельскі актывіст Юрый Рубцоў, які абвінавачваецца ва ўхіленні ад адбывання пакарання, вечарам 13 красавіка будзе дастаўлены ў следчы ізалятар у Баранавічах, паведаміла праваабаронца Анастасія Лойка.

«Цяпер яго перавозяць з Пружанскага ІЧУ, і ў Баранавічах ён будзе ўжо сёння вечарам», — сказала яна.

Афіцыйныя абвінавачанні Рубцову былі выстаўленыя 9 красавіка. На наступным тыдні, сказала Лойка, гомельскі актывіст і яго адвакат пачнуць знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы.

Днём 6 красавіка Рубцоў быў дастаўлены з папраўчай установы адкрытага тыпу ў вёсцы Куплін (Пружанскі раён Брэсцкай вобласці), дзе ён адбываў пакаранне, у Пружанскі раённы аддзел Следчага камітэта. Там стала вядома, што актывіст абвінавачваецца на падставе арт. 415 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Рубцоў адмовіўся ад паслуг прапанаванага яму дзяржаўнага адваката і абвясціў галадоўку. Ён таксама адмовіўся ад давання паказанняў следчаму Вользе Барадоўскай, якая вядзе яго крымінальную справу.

Нагадаем, 6 кастрычніка 2014 года суд Цэнтральнага раёна сталіцы прыгаварыў 53-гадовага Рубцова да двух з паловай гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, аднак з улікам амністыі рэальны тэрмін пакарання быў скарочаны да паўтара года. Рубцоў абвінавачваўся ў знявазе суддзі суда Савецкага раёна Кірыла Палулеха, які вёў у дачыненні да яго адміністрацыйны працэс пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях» 28 красавіка 2014 года ў Мінску (арт. 391 Крымінальнага кодэкса).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі4

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

У турме ў Эквадоры знайшлі дзясяткі павешаных вязняў1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу8

Ва Украіне на рынку заўважылі масла, вельмі падобнае да беларускага7

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Па дарозе ў Мінск пад Дзяржынскам учора ўтварыліся вялікія заторы2

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі4

Лукашэнка даручыў Рыжанкову пачаць перамовы з літоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць