
Фатограф Максім Сарычаў атрымаў гран-пры конкурса «Прэс-фота Беларусі 2015» за серыю «598 скрадзеных дзён» — пра актывістаў, прэвентыўна затрыманых у Мінску напярэдадні чэмпіяната свету па хакеі.
Зміцер Дашкевіч, 33 гады. Сустаршыня моладзевай арганізацыі «Малады Фронт». 25 сутак арышту. Палітычны зняволены (адседзеў 2,5 гады пасля падзей 19 снежня 2010 года). Збіраўся быць дома з сям'ёй. У тым ліку і таму, што знаходзіўся пад прэвентыўным наглядам міліцыі і пасля 8 вечара абавязаны знаходзіцца дома. На фота: Зміцер Дашкевіч разам з дачкой Марай (2 месяцы) у сябе дома. Мінск, Беларусь. 23 ліпеня 2014

Сацыяльны актывіст і студэнт Валера (18 гадоў) у сябе дома падчас падрыхтоўкі да іспытаў. Праз арышт ён прапусціў 3 тыдні вучобы.
Вынікі шостага адкрытага незалежнага фотаконкурса былі агучаныя 16 красавіка ў галерэі партала TUT.by.
* * *
Сярод пераможцаў «нашаніўцы» Кірыл Хілько і Настасся Храловіч.
Намінацыі і месцы:
«Спорт»
Адзіночныя здымкі:
1 месца – Уладзімір Грыдзін (Мінск)
2 месца – Мілана Харытонава (Брэст)
3 месца – Іван Уральскі (Мінск), Сяргей Балай (Мінск)
Серыі:
1 месца – Дзяніс Дзюба (Мінск)
2 месца – Уладзімір Грыдзін (Мінск)
3 месца – Кірыл Хілько (Мінск)

«Прырода»
Адзіночныя:
1 месца – Міхаіл Капычко (Магілеў)
2 месца – Дзяніс Дзюба (Мінск)
3 месца – Мікалай Гіліцкі (Мінск)
Серыі:
1 месца – Ганна Іванова (Мінск)
2 месца – Павел Осіпаў (Мінск)
«Мастацтва і забавы»
Адзіночныя:
1 месца – Уладзімір Грыдзін (Мінск)
3 месца і 2 месца – Яўген Ерчак (Мінск)
Серыі:
1 месца – Алег Ігнатовіч (Мінск)
2 месца – Антон Мартысевіч (Мінск)
3 месца – Сяргей Балай (Мінск)
«Традыцыі»
1 месца – Дзяніс Дзюба (Мінск)
2 месца – Сяргей Балай (Мінск)
3 месца – Сяргей Міхайлаў (Салігорск)
Серыі:
1 месца – Сяргей Балай (Мінск)
2 месца – Аляксей Сталяроў (Маладзечна)
3 месца – Ігар Мацвееў (Віцебск)
«Партрэт»
Адзіночныя:
1 месца – Уладзімір Грыдзін (Мінск)
2 месца – Сяргей Балай (Мінск)
3 месца – Яўген Ерчак (Мінск)
Серыі:
1 месца – Максім Сарычаў (Мінск)
2 месца – Аляксандр Велідзімовіч (Віцебск)
3 месца – Аляксандра Салдатава (Мінск)
«Паўсядзённае жыццё»
Адзіночныя:
1 месца не прысуджалася.
2 месца – Сяргей Гапон (Мінск) і Яўген Ацецкі (Мінск)
3 месца – Сяргей Марозаў (Гродна)
Серыі:
1 месца – Настасся Храловіч (Мінск)

2 месца – Паліна Рукавічкіна (Мінск)
3 месца – Надзея Бужан (Мінск)
«Навіны»
Адзіночныя:
1 месца – Сяргей Балай (Мінск)
2 месца – Кірыл Хілько (Мінск)

3 месца – Сяргей Серабро (Віцебск)
Серыі:
1 месца – Сяргей Балай (Мінск)
2 месца – Аркадзь Собалеў (Мінск)
3 месца – Сяргей Балай (Мінск)
«Украіна» (Акрамя беларускіх, бралі ўдзел фатографы з Расіі, Украіны, Літвы)
Адзіночныя:
1 месца – Сяргей Гапон (Мінск)
2 месца – Аляксанр Васюковіч (Мінск), Яўген Малалетка (Кіеў)
3 месца – Васіль Фядосенка (Мінск), Аляксандр Ратушняк (Кіеў)
Серыі:
1 месца – Артурас Марозавас (Каўнас)
2 месца і 3 месца – Яўген Малалетка (Кіеў)
Каментары