Грамадства1515

Лукашэнка: Калі мы недзе памыліліся з дэкрэтам № 3 — выправім

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка абяцае пры неабходнасці выправіць да канца года сітуацыю з дэкрэтам аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства.

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў 18 красавіка падчас рэспубліканскага суботніка.»Да канца года мы будзем маніторыць сітуацыю, каб ніхто незаслужана не пацярпеў. Памыліліся — выправім, але трэба, каб ён папрацаваў». 

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, цяпер старанна адсочваецца ўся інфармацыя, у тым ліку ў СМІ, дзе «выказваецца некаторая занепакоенасць» з нагоды дэкрэта № 3. 

«Да канца года мы будзем маніторыць сітуацыю, каб, сапраўды, крый божа, ніхто незаслужана не пацярпеў ад гэтых нагрузак, так званага дармаедства», — сказаў ён. 

«Таму не трэба перажываць і напружвацца. Усё будзе нармальна. Калі я падпісаў дакумент, гэта не значыць, што я падпісаў яго напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, каб укалоць насельніцтва. Ні ў якім разе. Я проста хачу дзейнічаць як дзяржаўны чалавек, а не як палітык. Таму што ці мне, ці камусьці пасля прэзідэнцкіх выбараў трэба ж працаваць. І папулізм тут ні пры чым. І ўмовы павінны быць роўныя і нармальныя», — адзначыў Лукашэнка. 

Паводле яго слоў, прапаноўваючы гэты дэкрэт грамадству, ён зыходзіў з настрояў тых, хто працуе. «Я не кажу, што ён ідэальны. Вы прабачце, я нават не абараняю яго. Мы глядзім, нармальны ён ці не, — прадоўжыў кіраўнік дзяржавы. — Памыліліся — выправім, але трэба даць магчымасць, каб гэты дакумент папрацаваў.

А затым дапрацуем. Дзе памыліліся, мы папросім прабачэння і выправім. Да канца года сітуацыю выправім». 

Паводле яго слоў, усім, хто хоча зарабіць, будзе дадзена такая магчымасць. «Не хочаш працаваць — заплаці сярэдні падатак», — сказаў Лукашэнка. Паводле інфармацыі кіраўніка дзяржавы, у Мінску налічваецца 8,5 тыс. вакансій, а беспрацоўнымі лічацца 4,5 тыс. «Дык гэта мы яшчэ паўкроку зрабілі, а сапраўдны дармаед павінен думаць пра тое, што заўтра мы зробім другі крок, каб прымусіць яго працаваць», — падкрэсліў ён. 

Каментары15

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць