Спорт

У Беларусі зарэгістраваная федэрацыя пэйнтбола

Міністэрства юстыцыі зарэгістравала грамадскае аб'яднанне «Беларуская федэрацыя пэйнтбола», паведамілі ў Мінюсце.

Аб'яднанне створанае для папулярызацыі пэйнтбола, а таксама падобных з ім відаў спорту: страйкбола і лазертага. Акрамя таго, сярод задач новай арганізацыі — ваенна-патрыятычнае і спартовае выхаванне моладзі, у тым ліку ўдзел у падрыхтоўцы дзяцей і дапрызыўнай моладзі да службы ў войску.

Новая арганізацыя будзе сумесна з рэспубліканскім дзяржаўна-грамадскім аб'яднаннем «Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь» (ДТСААФ) развіваць ваенна-прыкладныя віды спорту. Аб'яднанне мае намер распрацоўваць і выконваць праграмы развіцця пэйнтбола, страйкбола і лазертага, праводзіць турніры, навучаць інструктараў і суддзяў. Членамі федэрацыі могуць стаць не толькі грамадзяне Беларусі, але і замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у краіне.

Гэта ўжо не першая спартыўная арганізацыя, якая ў гэтым годзе афіцыйна пачала працу ў Беларусі. З пачатку года Мінюст зарэгістраваў рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская федэрацыя каратэ сётокан» і міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Міжнародная федэрацыя гіравых відаў спорту».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай20

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя трое суддзяў, якія будуць разбіраць у Гаазе сітуацыю ў Беларусі4

Віцэ-міністр замежных справаў Польшчы: Мы ніколі не пагодзімся на Беларусь як частку рускага свету14

Экс-прэм'ер Літвы: Лукашэнка ўяўляе, што злавіў Бога за бараду10

Рубіа і Калас абмяняліся рэзкімі заявамі наконт Украіны4

Спарыш пайшоў да літоўскіх радыкалаў граміць Ціханоўскую. У выніку выслухаў пра «беларускі нацызм» і «праваслаўны зброд»79

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай20

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць