Грамадства3232

Дзіўны канцэрт для госця з Масквы

Дзіця вярнулася са школы і распавяло дзіўную гісторыю. Іх хор, у агульнай колькасці 40 чалавек, вазілі выступаць у адну дзяржустанову. Спявалі яны там перад «адным адзіным дзядзечкам» — як патлумачылі, высокім госцем з Масквы.

Пры больш дэталёвым распытванні высветліліся дзіўныя акалічнасці, пацверджаныя таксама іншымі ўдзельнікамі гэтага «канцэрта». Дзеці расказалі, што іх завезлі ў дзяржаўную ўстанову (апусцім яе назву) і выстраілі ў вялікай зале перад асобна накрытым сталом, за якім сядзеў той самы «расійскі госць». Па адну руку ад яго стаяў святар, за спінай — «некалькі дзядзечак» (відаць, з мясцовых чыноўнікаў).

Пакуль дзіцячы хор (нагадаю, з 40 чалавек) спяваў песні духоўнага зместу (малітвы, спевы), «дзядзечка еў пірагі». Убачанае настолькі ўразіла удзельнікаў «канцэрта», якія звыклі выступаць перад вялікай публікай на сур'ёзных канцэртных пляцоўках, у тым ліку еўрапейскіх, што яны не хавалі сваіх эмоцый, прыпраўляючы гісторыю эпітэтамі «зажраўшыся» і «абарзелы».

Наслухаліся песень, дзяцей адправілі па дамах, нават не пачаставаўшы тымі самымі пірагамі. Такі вось выйшаў незвычайны канцэрт!

Шчыра кажучы, тое, што расейскія чыноўнікі часцяком заязджаюць у Беларусь як да сябе дадому, прагуляцца па казіно і клубах, сакрэтам ні для каго не з'яўляецца. Але вось каб так проста патрапезнічаць пад спевы цэлага дзіцячага хору!.. Уяўляю, якія высокія пачуцці павінны былі рухаць ім у той момант.

Зрэшты, маю права выказаць здагадку, што праграму гэтага высокадухоўнага абеду расійскі госць складаў сабе не сам. Вельмі ўжо красамоўна гэты канцэрт характарызуе ўзаемаадносіны Расіі і Беларусі. Асабліва калі на коне такі выратавальны крэдыт. Дзеля гэтага табе і «Калінку-малінку» станцуюць, і «Крыжачок» паскачуць. Прычым цэлым народам адразу. Тым больш, што і пытацца ў яго ніхто не будзе.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна4

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін пракаментаваў відэа Зяленскага з Купянска, які расейцы абвесцілі акупаваным7

Паплечнік Зяленскага пра перамовы: Дамова будзе або дрэнная, або вельмі дрэнная, або яе не будзе2

ДТЗ на Гродзеншчыне: чацвёра загінулых

Пуцін: Расія наступае па ўсіх напрамках, а праціўнік адыходзіць3

У крамах з’явілася незвычайная садавіна па 70 рублёў

Жыхары шматпавярховіка скінуліся і самастойна ўпрыгожылі пад'езд да Новага года — толькі паглядзіце

Крысцін Кэбат, якая абдымалася з жанатым гендырэктарам IT-кампаніі на канцэрце Coldplay, упершыню пракаментавала гэта4

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі19

«Да шостай ранку пяклі». Як украінцы беларускіх палітвязняў пакармілі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна4

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць