Грамадства2222

Прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай царквы пракаментавалі выказванні Лукашэнкі на адрас святароў

Прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай царквы Беларусі пракаментавалі заявы на адрас святароў, зробленыя Аляксандрам Лукашэнкам 29 красавіка падчас штогадовага паслання да беларускага народа і парламента.

Кіраўнік БПЦ Павел, фота Кірылы Хілько

Закрануўшы дэмаграфічнае пытанне, Лукашэнка, у прыватнасці, заявіў: для таго каб выступаць за сям'ю, трэба самім мець дзяцей. «Я часта крытыкую непублічна нашых святароў, асабліва высокага ўзроўню. Ну так за сям'ю выступаюць і агітуюць! Калі я пытаюся: ваша святасць, ваша высокаправасхадзіцельства, колькі дзяцей у вас? Няма. Ну дык што вы агітуеце? Для таго каб выступаць, трэба самім мець дзяцей. Што за дрымучасць? Святар вялікага ўзроўню не павінен мець дзяцей? Ну што гэта такое? Упэўнены, што цішком дзесьці штосьці касячаць. Я не тое што ўпэўнены, я ведаю гэта. Гэта нармальна. Дзеці павінны быць, каб быць чалавекам. Без дзяцей — не чалавек. Бывае, чалавек хворы. У нас у дзіцячых дамах яшчэ не ўсіх разабралі».

Прэс-сакратар Беларускай праваслаўнай царквы протаіерэй Сергій Лепін наконт гэтага заўважыў, што зарок бясшлюбнасці даюць манахі, якімі з'яўляюцца святары, што маюць сан епіскапа і вышэйшы. «Жанаты святар не можа стаць епіскапам, не прыняўшы манаства. Усе епіскапы праваслаўнай царквы адпаведна канонам не маюць сям'і. Кіраўнік беларускай праваслаўнай царквы не мае сям'і, ён манах», — сказаў Лепін.

Ён таксама дадаў: «У нас няма падстаў сумнявацца ў тым, што епіскапы беларускай праваслаўнай царквы захоўваюць зарок бясшлюбнасці і вядуць набожны лад жыцця адпаведна канонам веры і маралі праваслаўнай царквы». 

У сваю чаргу часовы выканаўца абавязкаў прэс-сакратара Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў ксёндз Юрый Санько заявіў, што ўсе каталіцкія святары не бяруць шлюб і, адпаведна, не маюць сексуальнага жыцця. «Бясшлюбнасць –– гэта адно з абяцанняў, якое прымаецца чалавекам свядома, і яно вельмі важнае для прадстаўнікоў каталіцкай царквы», — сказаў ксёндз Санько. 

Пры гэтым ён зазначыў, што «святары актыўна займаюцца сацыяльнай работай, выкладаюць у нядзельных школах, падтрымліваюць сем'і». «Для многіх прыход становіцца сям'ёй. Ёсць сямейны рух, які курыруюць святары, таксама ёсць практыка духоўнага бацькоўства. Святары дапамагаюць выхоўваць хросных дзяцей, паказваючы прыклад словам і справай», –– падкрэсліў прадстаўнік Беларускай каталіцкай царквы.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка18

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Усе навіны →
Усе навіны

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы71

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ22

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх28

Найлепшы сярод падобных. Дзе можна знайсці копіі Мінскага планетарыя1

Трамп увёў удакладненыя пошліны ў дачыненні да дзясяткаў краін3

У абноўлены санкцыйны спіс трапіў шэраг тавараў бытавой хіміі. Што нельга будзе ўвозіць?24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка18

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць