Усяго патроху3232

Старонка Руслана Фраемчука Укантакце дазваляе ўбачыць унутраны свет чалавека, які мог скрасці $840.000

Руслан Фраямчук — ахоўнік «Белсвісбанка», які, як падазрае следства, вынес з сейфа свайго банка каля 840 тысяч даляраў у розных валютах. Не забыўся нават 100 злотых.

Фраямчук знік. Цяпер гэта самы шуканы чалавек у Беларусі. Але ягоная старонка Укантакце застаецца адкрытай. Іншыя людзі не маюць да яе доступу, а любы выхад у інтэрнэт самога Фраемчука зафіксаваў бы для следчых месца яго знаходжання.

Старонка Фраемчука дазваляе зазірнуць ва ўнутраны свет, пабачыць захапленні і стыль мыслення чалавека, якога падазраюць у адным з найбольшых крадзяжоў у гісторыі Беларусі.

Як ахоўнік, Фраямчук дасканала ведаў механізм працы аддзялення банка ў самым цэнтры Мінска, каля Ратушы на плошчы Свабоды. Ён пакінуў банк апошнім пасля працоўнай суботы 25 красавіка. А знікненне грошай выявілі толькі ў панядзелак 27-га.

Як бацька, Фраямчук бязмежна любіць сваю 9-гадовую дачку-мадэльку Алексію. Яе фотамі запоўнена старонка. З жонкай Руслан разведзены — інфармацыя на старонцы: «Нежанаты».

Прозвішча Фраямчук — рэдкае. Прозвішчы на -ук звычайна беларускія заходнепалескія або ўкраінскія і паходзяць ад уласных імёнаў. Дадзенае — ад рэдкай для нас, біблійнай формы імя Ахрэм, Яфрэм — Фраім, Эфраім.

9 мая 2014 года Фраямчук размяшчаў песню «А Студыё» «Нам нужна адна пабеда» і зычыў «Спасібо деду за победу».

А 30 мая мінулага года размясціў на сваёй старонцы іншую «мудрасць»: «Лепш зрабіць і пашкадаваць, чым не зрабіць і пашкадаваць». Магчыма, якраз тады, у перадлецце, у ягонай галаве і нарадзілася дзёрзкая задума.

Каментары32

Цяпер чытаюць

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Польшча адкрые два пераходы на мяжы з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць