Беларуская блаґасфера33

Пясьняр і дудар Дунін-Марцінкевіч

На Валожыншчыне адбылося сьвяткаванне 200‑годдзя з дня нараджэньня Вінцэнта Якуба Дуніна ‑Марцінкевіча, слыннага беларускага дудара, як было пазначана ў праграмцы. Піша ў сваім блоґу jakub_v

На Валожыншчыне адбылося сьвяткаванне 200‑годдзя з дня нараджэньня Вінцэнта Якуба Дуніна ‑Марцінкевіча. На сьвяткаванні прысутнічала й група гасьцей зь Вялейкі.

Праграма пачалася з сустрэчы на мяжы раёну замежных гасьцей — нашчадкаў Дуніна‑Марцінкевіча. Сустракаў іх з хлебам‑соллю фальклёрны калектыў «Вянок» з Ракава.

Таксама сярод гасьцей былі заўважаны паэт Генадзь Бураўкін, гісторык Уладзімір Собаль іншыя дзеячы беларускай культуры.

Пасьля адбыўся мітынг на магіле слыннага беларускага песьняра (у праграмцы ды і ў прамовах некаторых афіцыйных асоб часам траплялася «дудара». Мусіць многія ўжо пазабывалі розьніцу між «песьняром» (той хто апявае, славіць) і «дударом» (тым, хто грае на дудзе). Пад час мітынгу прамаўлялі як дасьледчыкі творчасьці паэта, гэтак і афіцыйныя асобы раённага маштабу.

З могілак адправіліся на месца былой сядзібкі Вінцэнта Дуніна‑Марцінкевіча. Справа ў тым, што пахаваны ён у Тупальшчыне — за некалькі кіляметраў ад Люцінкі — таго месца, дзе жыў. Фальварак Люцінка быў у сваім часе адным з самых малых. Кажуць што Дунін‑Марцінкевіч спэцыяльна выбраў менавіта маленькі й утульны фальварак, каб быць бліжэй да простага люду, каб дла яго ставіліся як да «свайго». Цяпер на месцы старога фальварку Марцінкевіча засталіся толькі падмурак зь лесьвіцай ды кусты бэзу, якія пасадзіў яшчэ ён сам, а таксама стары струхнелы пень ад таполі, якую таксама пасадзіў Вінцэнт.

Ад Люцынкі шлях мерапрыемства вёў у Першаі, і большась гасьцей не магла не завітаць у сядзібу‑музэй Алеся Белага, дзе аказаўся і майстар‑дудар Алесь Лось, які вітаў гасьцей граньнем на дудзе.

У Перашаі ў сельскім ДК адбылася заключная частка сьвяткаваньня. У грандыёзнай (не пабаюся гэтага слова) пастаноўцы ўзялі ўдзел музычная капэля «Санорыюс», пяршайскі народны тэатар, народны фальклёрны калектыў «Гасьціне» і ўзорны фальклёрны калектыў «Вянок».

Паводле: jakub_v

Глядзі яшчэ:
Фотаальбом зь мерапрыемства.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды28

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

На Падляшшы даўно стаяць указальнікі па-беларуску. Палякі з іншых рэгіёнаў Польшчы абурыліся, ім адказалі33

Сетка мінскіх кафэ «Смажка» зноў сабрала велізарную чаргу ФОТАФАКТ3

«Байсол» запускае калядны збор для дзяцей палітвязняў5

Лукашэнка: Жыццё прымусіць Польшчу і краіны Балтыі будаваць нармальныя адносіны з Беларуссю і Расіяй19

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін30

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

Трэцяе здарэнне на чыгунцы ў Польшчы — на рэйках выявілі накладку са смартфонам5

Паведамленне аб небяспецы ў дзіцячым садку ў Мінску не пацвердзілася

У «Мінск-Свеце» здаецца кватэра за $170. Але ёсць важны дысклэймер5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды28

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць