Улада4949

Reuters: Беларусь і Арменія адкінулі выніковую дэкларацыю Усходняга партнёрства з-за фразы пра Крым

Беларусь і Арменія адмовіліся падпісаць выніковую заяву саміту Усходняга партнёрства, бо ў ёй была фраза аб «анексіі» Крыма. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы.

Фраза пра «незаконную анексію» паўвострава Расіяй змяшчалася ў першапачатковым тэксце дакумента. З-за пазіцыі Мінска і Ерэвана, паводле інфармацыі агенцтва, будзе выпрацавана кампрамісная заява, у якім пазіцыі Еўрасаюза і краін — удзельніц Усходняга партнёрства (Украіна, Малдова, Азербайджан, Арменія, Грузія і Беларусь) будуць прадстаўленыя асобна.

У дакуменце, па звестках Reuters, будзе адзначана, што Еўрасаюз асуджае далучэнне Крыма да Расіі. У ім таксама будуць пазначаныя пазіцыі ўсіх шасці былых савецкіх рэспублік, выказаныя імі ў час галасавання ў ААН па рэзалюцыі, якая асуджае крымскі рэферэндум. Тады Арменія і Беларусь былі ў ліку тых 11 дзяржаў свету, што падтрымалі пазіцыю Расіі.

Кампрамісны тэкст заявы будзе выпрацаваны на саміце ў чацвер.

Саміт Усходняга партнёрства адбудзецца ў Рызе 21—22 мая. Чакалася, што падчас яго будзе прынята рашэнне аб бязвізавым рэжыме Украіны і Еўрасаюза.

Каментары49

Цяпер чытаюць

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна12

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду палітвязень Армен Арзуманян, удзельнік «X-фактара»1

Пуцін не лічыць сябе вінаватым у гібелі ўкраінцаў і расіян5

Чаму ўлады ЕС не сталі канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы?

Пуцін сказаў, што ездзіць па Маскве інкогніта8

Пуцін пракаментаваў відэа Зяленскага з Купянска, які расейцы абвесцілі акупаваным7

Паплечнік Зяленскага пра перамовы: Дамова будзе або дрэнная, або вельмі дрэнная, або яе не будзе2

ДТЗ на Гродзеншчыне: чацвёра загінулых

Пуцін: Расія наступае па ўсіх напрамках, а праціўнік адыходзіць3

У крамах з’явілася незвычайная садавіна па 70 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна12

Беларуска набіла на целе партрэты Лукашэнкі і яго сыноў, Умкі, Пуціна ды Сі Цзіньпіна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць