Эканоміка22

Складскія запасы ў Беларусі выраслі амаль на 180 млрд рублёў

На красавік гэтага года запасы гатовай прадукцыі на складах арганізацый прамысловасці выраслі на 179,9 млрд рублёў і на 1 мая склалі 39,1 трлн рублёў, паведамілі ў Белстаце. 

Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці на 1 мая 2015 года склалі 84,6% супраць 83,9% на 1 красавіка 2015 года. 

Найбольшая ўдзельная вага ў запасах гатовай прадукцыі Беларусі займае прадукцыя арганізацый па вытворчасці машын і абсталявання (23,4%), вытворчасці харчовых прадуктаў, уключаючы напоі, і тытуню (20,8%) і вытворчасці транспартных сродкаў і абсталявання (11,3%). 

У горназдабыўной прамысловасці суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці склалі 19,9% (на 1 мая 2014 года — 14,6%), у апрацоўчай — 100,6% (96,8%), у тым ліку ў харчовай прамысловасці — 76,9% (71,5%), дрэваапрацоўчай галіне — 174,4% (98,7%), цэлюлозна-папяровай галіне і выдавецкай дзейнасці — 99,8% (84,9%). 

У металургічнай вытворчасці гэты паказчык на 1 мая склаў 50,6% (59,1%), у вытворчасці электраабсталявання, электроннага і аптычнага абсталявання — 132,1% (130,5%), транспартных сродкаў і абсталявання — 300% (178,7%).

Каментары2

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць