Улада

Ісмаіл Варановіч пра вызваленьне Зьдзьвіжкова: Я выступіў на судзе - і гэтага дастаткова

Старшыня Духоўнага ўпраўленьня мусульман Беларусі не зьбіраецца пісаць у дзяржаўныя ўстановы з просьбай дараваць журналісту, хоць і шкадуе, што яму вынесьлі сур’ёзнае пакараньне.

Як вядома, на 22 лютага прызначаны разгляд у Вярхоўным судзе касацыйнай скаргі журналіста Аляксандра Здзвіжкова.

У студзені ён быў асуджаны Мінскім гарадскім судом на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за перадрук у 2006 годзе ў газеце»Згода» карыкатур на прарока Мухамеда. Здзвіжкова прызналі вінаватым у распальванні рэлігійнай варожасці.

Еўрарадыё пацікавілася ў старшыні Духоўнага ўпраўлення мусульман Рэспублікі Беларусь Ісмаіла Варановіча, ці робяцца ім якія‑небудзь захады ў справе вызвалення Здзвіжкова. Вось што ён кажа:

«Я выказаўся на судзе па пытанні Здзвіжкова. Мне падаецца, што зусім было дастаткова гэтага…».

Варановіч не збіраецца пісаць у дзяржаўныя ўстановы з просьбай дараваць журналісту, хоць і шкадуе, што яму вынеслі сур’ёзнае пакаранне. Ён спасылаецца на тое, што ў 2006 годзе мусульмане ўжо напісалі ліст з асуджэннем публікацыі карыкатур:

«Мы свой погляд па гэтых публікацыях выказалі ў лісце, таму, калі будзем цяпер ў іншым кірунку пісаць, дык гэта будзе супярэчыць. Таму тут трэба тонка глядзець на гэтую справу».

Аднак, калі Вярхоўны суд вырашыць вызваліць Аляксандра Здзвіжкова, мусульмане з разуменнем аднясуцца да такога рашэння, кажа Варановіч.

Эўрарадыё

Глядзі яшчэ
Ісмаіл Варановіч пра справу Зьдзьвіжкова: Мяне прымусілі напісаць гэты ліст

Каментары

Цяпер чытаюць

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь10

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Бондарава і ўсе астатнія. Топ-20 беларусаў, пра якіх у 2025 годзе чыталі ў беларускай Вікіпедыі13

Рубіа заявіў, што ЗША збіраюцца купіць Грэнландыю, а не забіраць яе сілай7

Севярынец: Аўтуховіча ў турме прызнаюць легендай нават тыя, хто супрацоўнічае з адміністрацыяй. Ён крэмень2

«Нават сабака баіцца». У Оршы вырасла гара смецця, але яе ніхто не прыбірае1

Леся Руднік больш не дырэктарка Цэнтра новых ідэй. З арганізацыі сыходзіць Генадзь Коршунаў41

Лукашэнка прызнаўся, што гэта ён папрасіў у Бога шмат снегу і мароз. І прапанаваў выяўляць ворагаў з дапамогай абраза27

Бяляцкі ў тэксце для New York Times: Свет не павінен спісваць Беларусь як краіну, якая канчаткова адышла ў сферу ўплыву Расіі38

Выйшаў апошні выпуск «Загляне сонца» з Мікітам Мелказёравым5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь10

Беласток на вушах праз знікненне актывіста Вайцяхоўскага, суседа памерлага шпіёна Усера. А той цішком вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць