Эканоміка77

Лукашэнка: Раней мы выкідалі валюту, «палілі» золатавалютныя рэзервы

У Беларусі забяспечана кіраваная і спакойная сітуацыя на ўнутраным валютным рынку і з коштамі.

Пра гэта сёння паведаміў Аляксандру Лукашэнку прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў.

Лукашэнку цікавіла бягучая сітуацыя ў эканоміцы, у якой намеціліся пазітыўныя тэндэнцыі. «Калі раней мы выкідалі валюту, «палілі» золатавалютныя рэзервы, то сёння папаўняем іх. Юрыдычныя і фізічныя асобы прадаюць валюту. Гэта працэс добры», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў, што манетарная, валютная палітыка павінны забяспечваць развіццё эканомікі. «Але гэта не значыць, што мы павінны адысці ад жорсткай палітыкі», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Крэдытавацца павінны такія праекты, каб вырабленая прадукцыя магла быць гарантавана рэалізаваная. «Калі гэтага няма — грошай няма», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прадпрыемствы, у якіх заключаны кантракты, змогуць узяць крэдыты нават пад абаротныя сродкі, хоць і на невялікі тэрмін. «Тут выдумляць нічога не трэба. Мы ад гэтага адыходзіць не павінны», — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Ён нагадаў, што ў свой час папярэджваў урад, кіраўнікоў пра тое, што часу на разварушванне няма.

«Нават, я б сказаў, не на разварушванне, а на тое, каб «зарадзіць» і потым «стрэліць» у канцы жніўня — пачатку верасня. Засталося ўсяго два месяцы. Мы не можам людзей пакінуць без працы. У адваротным выпадку людзям і дзяржава такая не трэба», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што з-за абвалу расійскіх рынкаў, санкцый, эмбарга, беларуская эканоміка страціла амаль $3 млрд.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Расія аказвае Беларусі сістэматычную падтрымку, бакі дамовіліся сумесна шукаць выйсце з сітуацыі. Прэм'ер-міністр паведаміў, як ідзе праца ў гэтым кірунку.

Акрамя таго, Андрэй Кабякоў праінфармаваў Лукашэнку аб ходзе нарыхтоўкі кармоў.

«Вясна вельмі добрая. Мы не павінны спазніцца з нарыхтоўкай кармоў. Як раней казалі, адзін дзень год корміць. Сёння пачалася такая пара», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, што ўрад і профільнае міністэрства надалі гэтаму пытанню асаблівую ўвагу, каб сёлетні ўраджай кармоў быў нарыхтаваны ў поўным аб'ёме.

Лукашэнка дадаў, што ў бліжэйшы час асабіста праінспектуе ход кормаўборачнай кампаніі ў краіне.

Прэм'ер-міністр падчас дакладу нагадаў, што ў снежні мінулага года былі рэалізаваны вымушана жорсткія меры, якія дазволілі адаптаваць эканоміку да існавання ў новых умовах.

Прадугледжаныя прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця цана на нафту і курс расійскага рубля да даляра прыкметна адрозніваліся ад фактычных паказчыкаў у I квартале. Прынятыя меры не маглі не адбіцца на валавых паказчыках эканомікі, перш за ўсё на ВУП, але яны далі свой вынік, забяспечыўшы спакойную, кіраваную, прадказальную сітуацыю на ўнутраным валютным рынку і з цэнамі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі6

У Беларусі папоўнілі фонд літоўскіх фур 230 машынамі, якія прыехалі з Расіі2

Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?4

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам27

Беларускі грыбны блогер знайшоў у лесе «ведзьміна масла»4

УСУ нанеслі ўдар па Разанскім НПЗ1

Медыкі ўпершыню зафіксавалі смерць чалавека ад «алергіі на мяса», выкліканай кляшчом

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць