Мужчынскі хор грузінскага манастыра выступіць у Сафійскім саборы ў Полацку

Мужчынскі фальклорны ансамбль «Me Rustveli» грузінскага манастыра святога арханёла Міхаіла 24 чэрвеня выступіць пад скляпеннямі Сафійскага сабора ў Полацку. А з 23 па 27 чэрвеня стане госцем XXI Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа», які пройдзе ў Магілёве, паведамляе БЕЛТА.
Алена Мартынава, загадчыца канцэртнай залі Сафійскага сабора, лічыць, што незвычайная акустыка храма дапаможа раскрыць яскравую самабытнасць грузінскіх песнапенняў. Яна падкрэсліла, што грузінская паліфанія лічыцца адной з найпрыгажэйшых у гісторыі музычнай культуры, а самі спевы ў Грузіі — гэта пераважна мужчынскі занятак.
Ансамбль «Me Rustveli» быў створаны ў 1998 годзе, у 2000-м — прысвоены статус фальклорнага ансамбля. Калектыў выпусціў два кампакт-дыскі, у якія ўваходзяць грузінскія царкоўныя спевы і фальклорныя песні розных куткоў Грузіі. Удзельнікі ансамбля «Me Rustveli» служаць у хоры пры Храме Успення Багародзіцы ў горадзе Руставі.
Грузінскае шматгалоссе ў 2001 годзе прызнана ЮНЕСКА шэдэўрам вуснай нематэрыяльнай спадчыны.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары