Культура1010

Чатыры супервыданні па цане аднаго

Летняя антыкрызісная акцыя Arche.

У рамках шчодрага распродажу рэдакцыя «ARCHE» прапануе набыць чатыры нашы самыя папулярныя публікацыі за цану адной.

На распродаж выстаўляюцца:

— Тэматычны выпуск «ARCHE» «Бітва пад Оршай: месца памяці і канфлікт інтэрпрэтацый» (754 старонкі, з іх 68 каляровых)

Чаму бітва пад Оршай так важная для нас? Як слушна піша з адным артыкулаў нумару гісторык Генадзь Сагановіч, «бітва пад Оршай сталася нарожным каменем у выбудове сучаснай беларускай ідэнтычнасці». Спрабуючы стлуміць умацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці ў краіне, лукашэнкаўскі рэжым адкрыта забараняе беларусам памятаць пра гэтую лёсавызначальную геапалітычную падзею пачатку XVI ст., адным з вынікаў з якой было ўсталяванне адносна стабільнай усходняй мяжы паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай, якая праіснавала больш за паўтысячу гадоў і цяпер збольшага адпавядае мяжы паміж Беларуссю і Расіяй.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

— Тэматычны выпуск «ARCHE» «Вайсковая гісторыя Вялікага Княства Літоўскага» (494 старонкі)

У нумары прадстаўленыя даследаванні аўтараў з Беларусі (Мікола Волкаў, Віталь Каляда, Віктар Якубаў, Кірыл Карлюк, Наталля Сліж,), Польшчы (Анджэй Гжэгаж Пшэпюрка, Конрад Бабятынскі, Кшыштаф Касажэцкі, Пётр Кроль, Томаш Цясельскі, Марыюш Савіцкі, Анджэй Адам Маеўскі), Літвы (Валдас Ракуціс, Антанас Ціла, Раймонда Рагаўскене) і Расіі (Ірына Герасімава). У публікацыях асвятляюцца пытанні гісторыі асобных вайсковых адзінак і гарнізонаў, вайсковага заканадаўства ВКЛ, уплыву войнаў і вайскоўцаў на палітычныя і культурныя працэсы ў краіне. Шмат месца надаецца апісанню асобных бітваў, а таксама жыццяпісам найбольш выдатных тагачасных палкаводцаў. Упершыню ў гэтым нумары былі змешчаныя матэрыялы рэканструкцыі знешняга выгляду ваяроў ВКЛ XVII ст.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

— Тэматычны выпуск «ARCHE» «Магнатэрыя Вялікага Княства Літоўскага» (385 старонак)

У нумары асвятляюцца пытанні як зараджэння магнацкага стану ў ВКЛ, так і ягонага далейшага развіцця ды заняпаду. Артыкулы прысвечаныя як асобным яскравым постацям, так і гісторыі цэлых магнацкіх родаў, іх уладанняў ды спецыфічных інстытутаў, з імі звязаных. У нумары друкуюцца працы беларускіх (Ніна Скеп’ян, Наталля Сліж, Дзмітрый Віцько, Настасся Скеп’ян), літоўскіх (Рымвідас Пятраўскас, Гянуце Кіркене, Відас Далінскас, Рамуне Шмігельскіце-Стукене, Раймонда Рагаўскене) і польскіх (Томаш Кэмпа, Анджэй Адам Маеўскі, Адам Данільчык, Кшыштаф Касажэцкі, Марыюш Савіцкі, Аляксандра Зёбер).

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

— Манаграфія прафесара Гарвардскага ўніверсітэту Сяргія Плахія «Рускі Вавілон. Дамадэрныя ідэнтычнасьці ў Расіі, Беларусі і Ўкраіне» (300 старонак)

У кнізе прафесара Кембрыджскага ўніверсітэта (ЗША) украінскага паходжання робіцца спроба адказаць на пытанне, якое займала шматлікіх летапісцаў і гісторыкаў на працягу многіх стагоддзяў: «Адкуль пайшла Руская зямля?». Пры гэтым гаворка ідзе тут не столькі пра зямлю ў сённяшнім разуменні тэрміну, колькі пра народ ды нацыю, а адказ на пытанне фармуецца праз рэканструкцыю раннемадэрных ідэнтычнасцяў нашых продкаў і папярэднікаў. Даследаванне дамадэрных усходнеславянскіх ідэнтычнасцяў мае на ўвазе вывучэнне працэсу развіцця цэлага шэрагу ідэнтычнасцяў, якія ў розны час стаялі за паняццем «Русь».

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Як замовіць выданні можна даведацца на сайце arche.by.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Усе навіны →
Усе навіны

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі33

Іран запусціў новую серыю ракет па Ізраілі, адна ўдарыла па бальніцы

Міністр асветы Расіі павіншаваў «Артэк» з памылкай5

Украінская спявачка Ані Лорак атрымала расійскае грамадзянства3

Пуцін назваў заявы пра жаданне Расіі напасці на НАТА трызненнем3

Мінскі краязнавец расказаў, якім было Замчышча і чаму знікла з карты сталіцы1

Трамп ухваліў план атакі на Іран, але пакуль устрымліваецца ад загаду2

Пуцін заявіў, што гатовы сустрэцца з Зяленскім, але падпісваць з ім нічога не будзе9

У Кітаі жанчына выжыла пасля 22-х удараў нажом дзякуючы грудным імплантам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Славацкі палітолаг, былы кіраўнік амерыканскага фонда PACT лабіруе збліжэнне з Лукашэнкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць