Сёньня ў судзе Савецкага раёну сталіцы адбыўся папярэдні разгляд справы на позву намесьніка старшыні Партыі БНФ Алеся Міхалевіча да газэты «Советская Белоруссия» і яе журналіста Арцёма Чалядзінскага.

Нагадаем, Міхалевіч зьбіраецца дамагацца таго, каб «Советская Белоруссия» надрукавала абвяржэньне інфармацыі, што палітык не вырасьціў за жыцьцё ніводнага вядра бульбы, на другой паласе газэты, а таксама сплаціла маральную кампэнсацыю ў памеры 6160 рублёў — столькі каштуе пустое вядро для бульбы ў ГУМе.
У судзе «СБ» прадстаўляла юрысконсульт газэты Вольга Раманава. Паводле яе словаў, «Арцём Чалядзінскі» — гэта псэўданім галоўнага рэдактара газэты Паўла Якубовіча.
Юрысконсульт заявіла, што аўтар артыкула выкарыстаў літаратурны прыём.
Разгляд па судовай справы прызначаны на 14 сакавіка а 10.00 у судзе Савецкага раёну г. Менску. Справу будзе разглядаць судзьдзя Аляксей Таманаў.
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары