Былая зорка шведскага рэаліці-шоў Сафія Хелквіст стане прынцэсай. Яна выходзіць замуж за шведскага прынца Карла Філіпа. Пышная цырымонія шлюбу адбываецца ў Стакгольме.

Сафія і Карл Філіп пазнаёміліся ў рэстаране ў 2010 годзе
30-гадовая Хелквіст была мадэллю, здымалася для глянцавых часопісаў і працавала інструктарам ёгі да таго, як адкрыць дабрачынную арганізацыю
Яе жаніх 36-гадовы прынц Карл Філіп — трэці ў чарзе на шведскі трон.
Тысячы шведаў, як чакаецца, выйдуць на вуліцы сталіцы, каб вітаць маладых, нягледзячы на тое, што паводле ўсіх апытанняў, папулярнасць манархіі і каралеўскай сям'і ў Швецыі няўхільна падае.
Маладыя людзі ўпершыню сустрэліся ў 2010 годзе ў рэстаране, і неўзабаве пасля гэтага ў шведскай прэсе з'явіліся паведамленні аб іх рамане.
Топлес з удавам
Шведская прэса шмат пісала пра мінулае Сафіі Хелквіст, і асабліва пра тое, як яна ў 2014 годзе здымалася топлес з удавам для мужчынскага часопіса.
Годам пазней яна з'явілася ў шведскім рэаліці-шоў «Гатэль Парадыз», у якім ледзь апранутыя незамужнія і нежанатыя маладыя людзі спаборнічаюць за права застацца жыць на райскім курорце.
У адказ на ўсе гэтыя гісторыі Сафія Хелквист заявіла ў тэлеінтэрв'ю, што ўсё гэта засталося далёка ў мінулым.
«Я ні пра што не шкадую. Увесь гэты досвед зрабіў мяне такой, якая я ёсць», — сказала Сафія Хелквіст. «Але сёння я гэтага не зрабіла б», — дадала будучая прынцэса, якая цяпер пераважна распавядае пра сваю працу ў дабрачыннай арганізацыі.

Маладая пара становіцца ўсё больш папулярнай у Швецыі
У 2010 годзе яна стала сузаснавальніцай дабрачыннай арганізацыі Project Playground, якая дапамагае дзецям-інвалідам у Паўднёвай Афрыцы. Яна працавала валанцёрам у некалькіх афрыканскіх краінах.
Хелквіст, якая нарадзілася ў мястэчку Алвдален, у 2005 годзе вывучала ў Нью-Ёрку бухгалтарскую справу, працавала інструктарам ёгі і афіцыянткай.
У пятніцу ўвечары больш за 200 гасцей прысутнічалі на прыёме, які быў зладжаны ў гонар маладой пары на востраве Шэпсхольмен.
Вянчанне адбываецца ў суботу Каралеўскай капліцы ў Стакгольме.

Каментары