Свет

Выбары ў Даніі выйграла апазіцыя: левы ўрад сыходзіць у адстаўку

Парламенцкія выбары ў Даніі выйграла апазіцыя —правацэнтрысцкі блок на чале з лідарам ліберальна-кансерватыўнай партыі «Венстрэ» Ларсам Лёке Расмусэнам атрымае 90 мандатаў з 175. Прэм'ер-міністр краіны Хеле Торнінг-Шміт прызнала паразу сваёй сацыял-дэмакратычнай партыі і паведаміла пра адстаўку ўрада.

У ноч на пятніцу быў завершаны падлік галасоў на кантынентальнай частцы краіны. Падлік галасоў на Фарэрскіх астравах і ў Грэнландыі яшчэ не скончаны — ад гэтых тэрыторый у парламент абіраецца чатыры дэпутаты.

Торнінг-Шміт сказала: «Раніцай я паведамлю каралеве (Даніі Маргрэтэ II) аб адстаўцы ўрада … Новы ўрад цяпер трэба будзе сфарміраваць (на чале Ліберальнай партыі) Ларсу Лека Расмусэну. Я жадаю яму поспеху, ён павінен быць удзячны за тое, што прымае краіну ў выдатным стане».

Прэм'ер-міністр таксама павіншавала паплечнікаў з тым, што яе сацыял-дэмакратычная партыя зноў атрымала больш галасоў выбаршчыкаў, чым любое іншае палітычнае аб'яднанне краіны (26,3%), хоць гэтага і не хапіла, каб вывесці наперад ўвесь левацэнтрысцкі блок.

Цяперашні парламент Даніі прадстаўлены 13 партыямі і для абрання ў яго неабходна пераадолець 2%-ы бар'ер. Па выніках выбараў 2011 года перамогу атрымала левая кааліцыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза25

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

Пяскоў і Лаўроў заявілі пра неабходнасць «па-мужчынску» трымацца «разуменняў», дасягнутых у Анкорыджы7

Памерла класная кіраўніца Лукашэнкі6

«Скарына ютуба». Leibonik запісаў песню пра Мікіту Мелказёрава1

Каранік: Акадэмія навук пазбавіцца ад баласту17

Беларуска знайшла ў краме рэдкі плод, але яго насенне знаёмае кожнаму1

Стаў вядомы прысуд былому кіраўніку Рэчыцы1

Падчас Супербоўла на стадыёне ў жывым эфіры згулялі вяселле. Уладальнік «Грэмі» Bad Bunny выступіў сведкам і зарэгістраваў шлюб1

СВР: ЗША, Брытанія, Нямеччына і Польшча рыхтуюць новую спробу змяніць канстытуцыйны лад у Беларусі33

У Гродзенскай вобласці летась распачалі 384 крымінальныя справы «экстрэмісцкай» накіраванасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза25

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць