Грамадства2525

Ва Украіне на 4 гады асуджаны беларус з «Правага сектара» 28-гадовы Дзмітрый Лісковіч

22 чэрвеня Абалонскі раённы суд Кіева вынес прысуд па справе пяці сяброў арганізацыі «Правы сектар». Сярод падсудных быў і беларус Дзмітрый Лісковіч.

Афіцыйна хлопцы былі асуджаныя за выкраданне і збіццё чалавека. Але абарона настойвала на зусім іншай версіі здарэння. Маўляў, у маі мінулага года ў «Правы сектар» прыйшла адна жанчына, якая прасіла абараніць сваё жыллё ад рэйдэрскага захопу. І прадстаўнікі «Правага сектара» адгукнуліся на гэтую просьбу.

Праўда, потым чалавек, ад якога нібыта абаранялі жыллё, падаў у суд на хлопцаў. Пракурор прасіў для абвінавачаных 7 гадоў зняволення, ён не бачыў ніводнай змякчальнай абставіны справы, але прысуд быў не такім жорсткім — 4 гады.

Сярод асуджаных не толькі беларус Лісковіч, але і грамадзянін Расіі, які паўтара года таму прыехаў ва Украіну дзеля падтрымкі Майдана. Таксама асуджаныя тры грамадзяніны Украіны — Аляксандр Полугарбатаў, Андрэй Дземчанка і Андрэй Піпенка.

Вядома, што Лісковіч нейкі час знаходзіўся ў Лук’янаўскім СІЗА Кіева, але пасля быў пераведзены на хатні арышт.

Дарэчы, як паведамляюць сябры асуджаных, жанчына, якую «правасектараўцы» абаранялі ад «рэйдэра», прыходзіла на суд і плакала пасля абвяшчэння выраку. Кватэру адстаяць у яе атрымалася. Сам пацярпелы на працэсе не з’яўляўся, ён цяпер жыве за мяжой.

Падчас усяго зняволення прадстаўнікі «Правага сектара» дапамагалі арыштаваным з перадачамі і адвакатам. У Абалонскім судзе Кіева «НН» не прадставілі афіцыйную інфармацыю па працэсе.

Цяпер мы спрабуем знайсці дадатковую інфармацыю аб тым, кім быў Дзмітрый Лісковіч, як даўно ён жыве ва Украіне і як трапіў у «Правы сектар».

Каментары25

Цяпер чытаюць

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»21

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння на Алімпіядзе выступяць чатыры беларускі1

Рэстлер Логан Пол прадаў калекцыйную картку з пакемонам за 16 мільёнаў даляраў. Гэта сусветны рэкорд1

Дзеці, зачатыя зімой, могуць мець пажыццёвую абарону ад лішняй вагі3

Бандарэнка накінуўся на Ціханоўскую. Вінаградаў рэзка адказаў яму27

Да канца года ў серыйную вытворчасць збіраюцца запусціць беларускі аўтамат33

«Хочаш, каб у цябе ногі адмовілі, як у Ігнатовіча?» Лосік расказаў, як перасякаўся ў турме з асуджанымі за забойства Дзмітрыя Завадскага2

Фільм «Господин Никто против Путина» абурае нават антываенных расіян. Долін патлумачыў чаму10

«Доўгія спіцы ляжаць на дарозе. Могуць і ў шыны прыляцець». Кіроўцы гадаюць, што гэта1

МНС напярэдадні Дня роднай мовы зрабіла беларускамоўным цэлы тыдзень7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»21

Лукашэнка незадаволены віцэ-прэм’еркай Наталляй Пяткевіч — «буксуе»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць