Навука і тэхналогіі

Астрафізікі знайшлі «Уладара Пярсцёнкаў» у Цыркулі X-1 ФОТА

Нейтронная зорка чамусьці паводзіць сябе як чорная дзіра.

Карцінка кольцаў абмежаваная полем зроку «Чандры». Фота накладзенае на ранейшы здымак у бачным дыяпазоне. Выява: NASA/CXC/U. Wisconsin/S. Heinz

Касмічная абсерваторыя «Чандра» зафіксавала самы вялікі і яскравы набор кольцаў рэнтгенаўскага рэха ад магутнай успышкі нейтроннай зоркі, распавядае NASA.

У Млечным Шляху ў 30 тысячах светлавых год ад Зямлі знаходзіцца двайная зорная сістэма Цыркуль X-1. Нейтронная зорка сістэмы паўтара года таму дала магутную ўспышку ў рэнтгенаўскім дыяпазоне, што «разышлася кольцамі» па разе вакол сістэмы.

«Мы хацелі назваць гэтую сістэму «Уладар пярсцёнкаў», але яна не мае нічога агульнага з Саўронам», — распавёў суаўтар даследавання Майкл Бэртан з Універсітэта Новага Паўднёвага Ўэльса ў Сіднэі (Аўстралія).

Успышка шматразова адлюстроўвалася ад розных аблокаў газу і пылу вакол сістэмы, прамяні ўспышкі даходзілі да Зямлі з інтэрвалам ад аднаго да трох месяцаў, што стварыла карціну з кольцамі.

Цыркуль X-1 стала самай старой з вядомых двайной рэнтгенаўскай сістэмай — назіранні паказалі, што яна пачала выпраменьваць часцінкі ў рэнтгенаўскім дыяпазоне каля 2,5 тысяч год таму (калі не ўлічваць 30 тысяч светлавых год да яе). Што незвычайна, нейтронная зорка паводзіць сябе часткова як чорная дзіра: яна выпраменьвае часцінкі з хуткасцю каля 99,9% хуткасці святла, што тыпова хутчэй для джэтаў чорнай дзіры.

***

Нейтронная зорка — адна з канечных стадый эвалюцыі зорак. Цэнтральная вадкая частка складаецца ў асноўным з нейтронаў, над ёй месціцца цвёрдая абалонка таўшчынёй у пару кіламетраў з атамных ядраў і электронаў. Масы нейтронных зорак параўнальныя з масай Сонца, але дыяметр складае ўсяго 10-20 км. Мяркуецца, што нейтронныя зоркі з’яўляюцца пасля выбухаў звышновых. Некаторыя звышновыя даюць вынікам не нейтронныя зоркі, а працягваюць сціскацца да чорных дзір.

Каментары

Цяпер чытаюць

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага5

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага

Усе навіны →
Усе навіны

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай94

У Кіеве больш за 6 тысяч дамоў засталіся без ацяплення2

Латвія закрывае рэгулярныя аўтобусныя рэйсы ў Беларусь19

У Венесуэле вызваленыя 626 палітвязняў5

Белы дом апублікаваў дзіўную карцінку з Трампам. І вось дзе закавыка19

У Мінску пабудуюць мост паміж Лошыцай і Серабранкай. Калі пачнуць?

Паеў грыбоў і ўбачыў у талерцы ліліпутаў. Мноства людзей у розных краінах адчуваюць аднолькавыя галюцынацыі4

Мікалая Аўтуховіча месяц патрымалі ў калоніі пад Барысавам і зноў адправілі на турэмны рэжым

Фермеру і музыканту з Мінска далі тры гады калоніі за тое, што пісаў у Гаюн1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага5

На свой дзень нараджэння Зяленскі з Наўроцкім, Наўседам і Ціханоўскай у Вільні ўшануе памяць Кастуся Каліноўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць