Грамадства5050

Белы Дом выдзяляе Лябедзьку

На мінулым тыдні лідэр АГП Анатоль Лябедзька атрымаў ліст ад амэрыканскага прэзыдэнта.


Фота ucpb.org

У пачатку сьнежня дэлегацыя беларускай апазыцыі ў складзе Аляксандра Мілінкевіча, Сяргея Калякіна, Паўла Севярынца, Анатоля Лябедзькі, Анатоля Ляўковіча, Эніры Браніцкай і Зьмітра Хведарука знаходзіліся зь візытам у Вашынгтоне. 6 сьнежня яны мелі гадзінную сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам.

На мінулым тыдні лідэр АГП Анатоль Лябедзька атрымаў ліст ад амэрыканскага прэзыдэнта. У лісьце адзначаецца:

«Паважаны, Анатоль! Мне было прыемна прыняць вас у Авальным Кабінэце, і я высока ацэньваю нашу дыскусію на тэму барацьбы за свабоду і справядлівасьць у Беларусі. Мы працягмаем сачыць за падзеямі ў вашай краіне і пасьля нашай сустрэчы, і я захапляюся вашай мужнасьцю і мужнасьцю вашых калег. Мы павінны помніць, што свабода дадзеная нам Богам, і я веру, што ў адзін цудоўны дзень народ Беларусі стане свабодным. Дзякуй за напульсьнік “За свабоду», – адзначаецца ў паведамленьні прэс-службы АГП.

Таксама кожнаму ўдзельніку тога візыту праз амбасаду ЗША былі перададзеныя фотаздымкі з сустрэчы з Бушам. Цікава, што асабістае пасланьне ад прэзыдэнта ЗША атрымаў толькі Анатоль Лябедзька.

Каментары50

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА29

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны васьмікласнік у Гомелі ў гандлёвым цэнтры біў нагамі супрацоўнікаў міліцыі12

Аўтамабіль пад Мінскам сутыкнуўся адразу з трыма ласямі1

Ад заўтра зноў пачне халадаць2

Каля Сбер банка ў Мінску адкрываюць помнік качцы

На канферэнцыі Reshape 2025 абурыліся «тысячамі канферэнцый», абвінавацілі Ціханоўскую ў дыктатуры і ацанілі вынікі 5 гадоў у эміграцыі28

«Тое, што Ізраіль зрабіў з Іранам, — гэта тое, што Расія хацела зрабіць з Украінай»18

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг3

Дзяўчынцы з Польшчы, ахвяраваць грошы якой заклікаў беларус, сабралі патрэбную суму1

Пяць фактаў пра новага прэс-сакратара МЗС, які хамаватасцю косіць пад Марыю Захараву10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА29

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТБ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць