Грамадства33

Сталі вядомыя вынікі ЦТ па асобных прадметах

Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў апублікаваў вынікі цэнтралізаванага тэсціравання, якое адбылося 2 чэрвеня 2025 года.

У гэты дзень ЦТ прайшлі 30,9 тысячы абітурыентаў. Экзамены здаваліся па дзесяці прадметах, у тым ліку па матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, геаграфіі, сусветнай гісторыі найноўшага часу і гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай.

Максімальны вынік у 100 балаў набралі 724 чалавекі. Большасць з іх паказала такі вынік на ЦТ па замежных мовах — 509 абітурыентаў. Па матэматыцы 100 балаў атрымалі 181 чалавек.

Сярэднія балы па асобных прадметах склалі:

  • геаграфія — 68,7;
  • сусветная гісторыя — 57,8;
  • біялогія — 56,4;
  • замежная мова — 51,2;
  • матэматыка — 42,6.

Абітурыенты могуць паглядзець свае вынікі, уключаючы скан бланка адказаў і правільныя адказы, у асабістым кабінеце на сайце РІКВ.

Сертыфікаты ЦТ можна будзе атрымаць з 1 ліпеня — у тых жа пунктах, дзе праводзілася тэсціраванне.

Каментары3

  • Барадзед
    16.06.2025
    У них там ошибка сервера. Хакеры?
  • ін-т літ
    17.06.2025
    Ня ведаю як раней, але ў гэтым годзе на цэ і цт спісвалі лёгка. Вы ходзіш у прыбіральню, а там усе са смартфонамі гугляць. А кантралерам пофіг. Пра шпоры ўвогуле маўчу - заўвага гэта максымум.
  • Барадзед
    17.06.2025
    ін-т літ, смартфоны сдают перед началом, разве нет?

Цяпер чытаюць

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам4

Румынія прыпыніла выдачу віз беларусам7

Лідара Gods Tower не пусцілі на самалёт на Кіпр, гурт паляцеў без яго10

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні7

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць23

Генасамблея ААН прагаласавала за мір ва Украіне. Беларусь была супраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць