Эканоміка66

Кубачак чарніц за 40 тысяч: што па чым на Камароўцы + апетытныя фоты

Лета — час, калі беларусы без вялікіх стратаў для ўласнага бюджэту могуць ад'есціся садавінай і гароднінай. Канец чэрвеня і ліпень — традыцыйна «ягадны сезон». «Наша Ніва» завітала на Камароўскі рынак, каб даведацца цэны на чарэшні, клубніцы і чарніцы. 

Аматары беларускага «чорнага золата» могуць радавацца: на прылаўках з'явіліся чарніцы. Трэба сказаць, што каб набыць ягады, можна нават не ісці на рынак. Чарніцы прапануюць ужо на выхадзе са станцыі метро «Плошча Якуба Коласа». Паўлітровы кубак чарніц будзе каштаваць 40 тысячаў, маленькі 200-мілілітровы — 20 тысяч. 

На шчасце, на самой Камароўцы чарніцы значна таннейшыя. Самыя дарагія чарніцы прадаюць за 60 тысячаў за кілаграм.

Аднак можна знайсці ягады і за 45 тысячаў за кілаграм. Паўлітровы кубачак — 20—25 тысячаў. 

Самыя танныя чарніцы — 40 тысячаў за кілаграм. Аднак гэтыя ягады не перабраныя, у іх сустракаецца лісце і сцяблінкі. 

Што тычацца чарэшняў, кілаграм самай непрэзентабельнай ягады можна купіць за 28 тысячаў рублёў. Але сярэдняя цана кілаграма добрых малдаўскіх ці узбекскіх чарэшняў — 30—35 тысячаў рублёў. 

Аднак можна сустрэць чарэшні і па 50 тысячаў, і па 70 тысячаў рублёў за кілаграм. 

Самыя дарагія чарэшні, знойдзеныя на Камароўскім рынку, каштавалі 80 тысяч. Відаць, кожную ягаду адбіралі паштучна паводле колеру і памеру. Аднак прадавачка адмовілася лічыць свае чарэшні найдаражэйшымі і расказала, што хтосьці прадае ягады па 170 тысячаў. 

Самыя танныя клубніцы каштуюць 15 тысячаў. Выглядаюць яны не найлепшым чынам, але разыходзяцца добра — людзі бяруць на варэнне. 

За буйныя і свежыя клубніцы давядзецца аддаць каля 30—40 тысячаў рублёў. 

Можна купіць і ягады не горшыя за тыя, што ядуць гледачы Уімблдонскага турніру, але каштаваць яны будуць у два разы болей. 

На рынку пачынае з'яўляцца і традыцыйная летная садавіна: абрыкосы, персікі, нектарыны. Абрыкосы на Камароўцы каштуюць 35—50 тысячаў рублёў, персікі 45—55 тысячаў, нектарыны 45—65 тысячаў рублёў. 

Каментары6

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай5

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь22

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі36

Іран запусціў новую серыю ракет па Ізраілі, адна ўдарыла па бальніцы

Міністр асветы Расіі павіншаваў «Артэк» з памылкай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць