Свет2424

Дзень ісламскага тэрору: напад на гатэль у Тунісе — 37 забітых, выбух у Кувейце — 25, напад у Самалі — 30, і 146 замардаваных у Кабані ў Сірыі

Пляж у гатэлі Суса пасля атакі. Цела забітага размыта.

Цэлую серыю тэрактаў правялі сёння ва ўсім свеце ісламскія тэрарысты. 

Драматычныя падзеі разгарнуліся на туніскім курорце Сус. Тэрарысты з аўтаматамі напалі тут на два поўныя турыстаў гатэлі. Яны расстралялі 37 чалавек, яшчэ каля 36 параненыя, дадзеныя працягваюць паступаць. Сярод ахвяраў пераважна брытанцы, немцы і тунісцы.

Сілам бяспекі ўдалося знішчыць у перастрэлцы аднаго з тэрарыстаў.

Паводле тэлеканала «Аль-Джазіра», у выніку тэракту ў Кувейце памерлі як мінімум 24 чалавекі.

У сваю чаргу спадарожнікавы тэлеканал «Аль-Хадас» ацэньвае колькасць загінулых у 25 чалавек. Паводле апошніх звестак, паранена 202.

Адказнасць за напад узялі на сябе баевікі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Выбух у мячэці Эль-Кувейта адбыўся 26 чэрвеня ў момант пятнічнай малітвы. Выбуховае прыстасаванне прывёў у дзеянне тэрарыст-смяротнік. Для багатага нафтай эмірата падобны напад з'яўляецца першым у такім родзе.

Таксама ў выніку нападу ісламістаў у Самалі загінулі не менш за 30 чалавек.

Колькасць загінулых у выніку нападу баевікоў групоўкі «Аш-Шабаб» на базу кантынгенту Афрыканскага саюза ў самалійскім горадзе Лега склала не менш за 30.

Па ўдакладненых дадзеных, тэрарыст-смяротнік накіраваў у вароты базы начынены выбухоўкай аўтамабіль, пасля чаго паміж яго саўдзельнікамі і вайскоўцамі завязалася перастрэлка.

Сёння раней стала таксама вядома пра напад ісламіста на завод у Францыі, дзе загінулі два чалавекі.

Самы ж страшны вынік даў напад Ісламскай Дзяржавы на курдскі горад Кабані на поўначы Сірыі. У горадзе і суседніх вёсках загінула 146 чалавек.

Каментары24

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім18

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»30

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

Кучынскі: Візіт Ціханоўскай ва Украіну адбудзецца ў хуткім часе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць