Свет1212

Генпракуратура Расіі назвала перадачу Крыма Украіне «неканстытуцыйнай»

Рашэнні Прэзідыумаў Вярхоўных Саветаў РСФСР і СССР аб перадачы ў 1954 годзе Крымскай вобласці са складу РСФСР у склад Украінскай ССР не адпавядалі канстытуцыям Расіі і былога Савецкага Саюза.

Пра гэта гаворыцца ў адказе Генеральнай пракуратуры Расіі на запыт лідара партыі «Справядлівая Расія» Сяргея Міронава.

Тэкст дакумента з подпісам намесніка генеральнага пракурора Расіі Сабіра Кехлерава размешчаны на сайце Міронава.

«Ні Канстытуцыя РСФСР, ні Канстытуцыя СССР не прадугледжвала паўнамоцтваў Прэзідыумаў Вярхоўных Саветаў РСФСР і СССР па разглядзе пытанняў аб змене канстытуцыйна-прававога статусу аўтаномных савецкіх сацыялістычных рэспублік, якія ўваходзяць у склад саюзных рэспублік», — гаворыцца ў заключэнні Генпракуратуры Расіі.

«З улікам выкладзенага, прынятыя ў 1954 г. рашэнні Прэзідыумаў Вярхоўных Саветаў РСФСР і СССР аб перадачы Крымскай вобласці са складу РСФСР у склад УССР, не адпавядалі Канстытуцыі (Асноўнага закона) РСФСР і Канстытуцыі (Асноўнага закона) СССР», — заявіла Генпракуратура.

25 сакавіка гэтага года Міронаў адправіў генпракурору Юрыю Чайку дэпутацкі запыт, у якім папрасіў вывучыць з пункту гледжання канстытуцый СССР і РСФСР рашэнне 1954 аб перадачы Крыма Украіне.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача43

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Усе навіны →
Усе навіны

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

Трамп падаў пазоў супраць BBC на пяць мільярдаў даляраў1

Лукашэнка анансаваў размову з Трампам5

Як змянілася Хатынь пасля рэканструкцыі: цяпер там прадаюць бургеры і дзіцячыя цацкі15

Кампаніі ўсё часцей шукаюць супрацоўнікаў-«апавядальнікаў»

Лукашэнка прапанаваў сябе ў пасярэднікі між Трампам і Мадура14

Еўропа выклала план гарантый бяспекі для Украіны з шасці пунктаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача43

Сын Сяргея Бульбы збірае грошы ў Польшчы, прыдумаўшы сабе біяграфію ветэрана і палітычнага ўцекача

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць