Улада1111

Хто пацвердзіў намер удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах

Хто ідзе на прэзідэнта?

Сёння палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла рашэнне прызначыць прэзідэнцкія выбары на 11 кастрычніка. «Наша Ніва» пацікавілася ў патэнцыйных кандыдатаў на высокую пасаду пра іх удзел у кампаніі.

«Пацвярджаю», — рэзюмавала Таццяна Караткевіч, актывістка кампаніі «Гавары праўду».

Намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім канчаткова заявіць пра сваё рашэнне ўвечары: «Усё сёння на прэс-канферэнцыі».

Старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін пацвердзіў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі.

«Так, у нас ідзе збор ініцыятыўнай групы. Рашэнне з’езда было прынята, таму ўсё ідзе па плане. Проста сёння мы даведаліся, што і калі мы павінны рабіць. Збор подпісаў пачнецца 23 ліпеня. А да 17.07 нам трэба здаць ініцыятыўную групу. Сюрпрызаў ад сённяшняга рашэння мы не чакалі і не атрымалі». Калякін ужо ведае, хто ўзначаліць яго ініцыятыўную групу, але назаве асобу пазней. «Я назаву яго 12-га. Гэта будзе кіраўнік штаба. Я ведаю яго, але ён яшчэ не зацверджаны».

А вось кіраўнік грамадскай кампаніі «Наш дом» Вольга Карач канчаткова адмовілася ад свайго ўдзелу ў якасці кандыдата ў гэтай кампаніі.

«Так атрымалася, што дакладна не буду».

Верагоднасць яе ўдзелу заставалася да апошняга. «Так, яна была і заставалася. Але пытанне яшчэ ў тым, што ў мяне праз два месяцы тэрміновая аперацыя, і я буду нейкі час на мыліцах. Нельга гэтай аперацыі пазбегнуць. А рабіць прэзідэнцкую кампанію ў інвалідным вазку — крэатыўна можа быць, але, мяркую, што цяжкавата».

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька пацвердзіў свой удзел у прэзідэнцкай кампаніі, але з агаворкай. «Давайце з тэрміналогіяй: для вас, можа, дата выбараў, а для нас — палітычнай кампаніі. Мы маем рашэнне, якое было прынята больш за год таму аб удзеле ў палітычнай кампаніі, якая называецца «прэзідэнцкія выбары». Мы будзем дзейнічаць па сваім сцэнарыі, а не па тэрміналогіі і сцэнарыі спадарыні Ярмошынай».

Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч рассмяяўся на пачутае пытанне: «Вы не памыліліся тэлефонам? У жанчын, забыўся іх прозвішчы, яшчэ можна пытацца, а што ў мяне. Як я магу не ўдзельнічаць, калі ўжо два гады рыхтуюся да прэзідэнцкай кампаніі? У нас жа даўно ўсё ёсць — і штабы створаны. Як можна пацвердзіць відавочнае?»

Кіраўніком штаба будзе Анатоль Хішчанка (намеснік Гайдукевіча па партыі), каардынаваць працу штаба будзе Алег Гайдукевіч (першы намеснік старшыні ЛДП).

Юрый Шульган таксама не збіраецца адмаўляцца ад удзелу ў прэзідэнцкай гонцы. «Не бачым падстаў, па якіх ён не будзе ўдзельнічаць. Мы разлічвалі, што даты будуць перанесеныя ў бок лета з мэтай, каб уся актыўная частка прайшла падчас летніх адпачынкаў. І гэта абцяжарвае працу ўсім незалежным кандыдатам. Але мы былі да гэтага гатовыя, таму ніякіх змен у стратэгіі ў нас няма», — заявіў Павел Канавальчык, кіраўнік штаба Шульгана.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж136

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

«Бачыш, палітыка не такая простая». Радаслаў Сікорскі падкалоў Ілана Маска2

Каля Лідскага замка ўладкуюць набярэжную для шпацыраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць