Свет4343

Генпракуратура Расіі засумнявалася ў законнасці выхаду Прыбалтыкі з СССР

Генпракуратура РФ пачала праверку законнасці рашэння Дзяржсавета СССР аб прызнанні незалежнасці краін Прыбалтыкі ў 1991 годзе.

Крыніца агенцтва «Інтэрфакс» паведаміла, што праверка праводзіцца паводле дэпутацкага запыту. Хто менавіта з дэпутатаў падаў запыт, не ўдакладняецца.

«Юрыдычна рашэнне аб прызнанні незалежнасці краін Балтыі недасканала ў сувязі з тым, што яно прымалася неканстытуцыйным органам», — заявіў суразмоўца агенцтва.

Пры гэтым ён адзначыў, што заключэнне пракуратуры павінна быць узважаным, бо пры прыняцці такіх рашэнняў неабходна «ўлічваць не толькі прававы, але і палітычны аспект».

«Прызнаючы незаконнымі тыя ці іншыя лёсавызначальныя рашэнні, можна зайсці занадта далёка — аж да праблемы легітымнасці стварэння СССР і іншых дзяржаў», — адзначыла крыніца.

Дзяржаўная рада СССР прызнала незалежнасць Латвіі, Літвы і Эстоніі 6 верасня 1991 года, на першым жа сваім пасяджэнні. Дзяржрада была ўтвораная днём раней, у яе ўвайшлі прэзідэнт СССР і кіраўнікі саюзных рэспублік.

Каментары43

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек6

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна8

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах2

Санаторый «Сосны» на беразе Нарачы мадэрнізуюць у сучасны велнес-цэнтр2

У былога белсатаўца Прановіча дома знайшлі некалькі сотняў грамаў псіхатропаў, у тым ліку наркотык-зомбі19

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек6

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць