Грамадства33

Праяснілася, калі стане вядома пра адкрыццё візавых цэнтраў Польшчы ў Беларусі

У Мінску ў адным памяшканні працуюць візавыя цэнтры Літвы, Іспаніі, Грэцыі, Венгрыі, Харватыі і Даніі ды інш.

Вынікі тэндэру на аказанне паслуг візавых цэнтраў Беларусі ў Польшчы будуць абвешчаныя ў жніўні.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар пасольства Польшчы ў Мінску Ганна Дэрска.

Прыём заявак на аказанне паслуг візавых цэнтраў Беларусі ў Польшчы завяршыўся 19 чэрвеня. Цяпер разглядаюцца заяўкі 14 прэтэндэнтаў. Як чакаецца, канчатковае рашэнне па выніках тэндэру будзе абвешчана 19 жніўня. Пасля гэтага ў іншых кампаній будзе два тыдні, каб аспрэчыць гэтае рашэнне. Далей будзе падпісана дамова і можна будзе казаць аб канкрэтных тэрмінах адкрыцця ў Беларусі візавых цэнтраў, адзначыла Ганна Дэрска.

Візавыя цэнтры Польшчы адкрыюцца ў Мінску, Брэсце, Гродне, Гомелі, Магілёве, Пінску, Баранавічах і Лідзе.

У іх павінна знаходзіцца як мінімум 42 акны для прыёму дакументаў на візы і 20 месцаў для збору біяметрычных дадзеных заяўніка.

З 23 чэрвеня беларусы для атрымання шэнгенскай візы падаюць біяметрычныя звесткі — адбіткі ўсіх пальцаў рук і лічбавую фатаграфію. Візавыя цэнтры будуць абсталяваны неабходным для гэтага абсталяваннем.

Мяркуецца, што цэнтры змогуць штогод прымаць 290 тыс. Хадайніцтваў на атрыманне віз, у тым ліку цэнтр у Мінску - 80 тыс. Заяўкі можна будзе падаваць з панядзелка па пятніцу (акрамя дзяржаўных святаў) з 9.00 да 17.00.

Рашэнне аб выдачы візы будзе прымацца на працягу дзесяці рабочых дзён. Пры неабходнасці разгляд дакументаў можа быць падоўжанае да 30 дзён.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль5

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

Сёння на Алімпіядзе будуць разыграныя першыя медалі. Беларускі возьмуць удзел у двух спаборніцтвах2

Што за гіялуронавая кіслата, з дапамогай якой скакуны з трампліна павялічвалі пенісы дзеля лепшых вынікаў5

Трамп падпісаў указ аб павышэнні тарыфаў для краін, якія гандлююць з Іранам1

Падчас абмену палоннымі вызвалілі былога беларускага вайскоўца Генадзя Шчэрбаня, якога Расія ўтрымлівала амаль чатыры гады3

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ3

У Расіі патануў у ванне былы намеснік міністра юстыцыі9

ЗША настойваюць, каб у новай дамове аб кантролі над ядзернымі ўзбраеннямі акрамя Расіі быў і Кітай

Ціханоўская шукае ў Варшаве касметолага і трэнера па боксе31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль5

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць