Зміцер Лупач распавёў, што прадстаўнікі КДБ схілялі яго да супрацоўніцтва – каб ён паведамляў падрабязнасці пра тутэйшых актывістаў, пра сустрэчы з сябрамі ГА «БАЖ» і пра апазіцыйную актыўнасць у рэгіёне.

Спачатку ён вырашыў проста ігнараваць прапановы, але яны паўтараліся. Тады Зміцер вырашыў звярнуцца да журналістаў і праваабаронцаў.
Ен распавёў, што меў некалькі сустрэч са спецслужбамі – і мінскімі, і глыбоцкімі.
Першая адбылася 25 чэрвеня ў фінансавай міліцыі.
Журналіста не здзівіў выклік туды, бо напярэдадні ён меў праблемы з падатковай інспекцыяй і заплаціў штраф. Між тым, як высветлілася, выклік быў звязаны не з гэтым.
Яго сустрэлі мясцовыя прадстаўнікі КДБ і двое невядомых людзей, якія сказалі, што прыехалі з Мінску адмыслова дзеля сустрэчы з ім.
«Яны назвалі сябе, паказалі «чырвоныя кніжачкі», але я ад нечаканасці нічога не запомніў, – кажа Зміцер Лупач. – Адзін з іх пачаў распытваць мяне пра паездкі ва Украіну, а таксама пра мае кантакты з замежнікамі».
Адзін з такіх «кантактаў» адбыўся ў чэрвені. Зміцер сустракаўся з палякамі, якія прыязджалі на Глыбоччыну, і пазней на сайце «Еўрарадыё» і ў газеце «Вольнае Глыбокае» выйшаў артыкул «Знайшліся сваякі памежніка, які загінуў на Глыбоччыне 17 верасня 1939 года». Аповед пра гэта стаў нагодай для адміністрацыйнага працэсу. Змітра Лупача абвінавацілі ў супрацоўніцтве з замежнымі СМІ без акрэдытацыі – парушэнні артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ). Суд над незалежным журналістам быў прызначаны на 10 ліпеня, але дакументы адправілі на дапрацоўку ў міліцыю.
30 чэрвеня Змітра па тэлефоне выклікаў на сустрэчу супрацоўнік мясцовага КДБ.
У часе размовы ён папярэдзіў жуналіста пра недапушчальнасць супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі і дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь (арт. 369-1 КК РБ) –– прадастаўлення замежнай дзяржаве непраўдзівых звестак пра палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае становішча грамадзян і г.д.
«Супрацоўнік КДБ сказаў, што ў іх ёсць шмат доказаў майго супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, але яны не будуць іх агучваць, калі я пагаджуся «дапамагчы». Мне было прапанавана інфармаваць «органы»
–– яны, маўляў, зацікаўленыя, «каб у рэгіёне ўсё было спакойна». Прычым супрацоўнік КДБ зазначыў, што ў выпадку адмовы будуць праблемы ў маёй жонкі і дзяцей».
Зміцер меркаваў, што КДБ страціць для яго цікавасць, калі не даваць ніякай інфармацыі. Між тым, 9 ліпеня той самы супрацоўнік патэлефанаваў і зноў прапанаваў сустрэцца. Зміцер Лупач кажа, што катэгарычна адмовіўся быць «стукачом», нягледзячы на пагрозы. І вырашыў распавесці сваю гісторыю, каб папярэдзіць сяброў і калег, што яны таксама могуць трапіць у падобную сітуацыю.
-
Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага
-
Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансіруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны
-
У Беларусі сёлета няма чарніц. Калі летась нарыхтоўшчыкі прынялі дзясяткі тон ягад, то сёлета — нічога
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары