Грамадства66

У Беларусі ўступіла ў сілу забарона на рэкламу парасонавых брэндаў

У Беларусі ўступіла ў сілу забарона на рэкламу парасонавых брэндаў. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў законе № 285-З, падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам і апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

«Рэклама, якая змяшчае найменне тавару, найменне арганізацыі, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку грамадзяніна, таварны знак або знак абслугоўвання, адлюстраванне тавару або яго спажывецкай ўпакоўкі, тоесныя або падобныя да ступені змяшання з найменнем алкагольных напояў, таварным знакам, што выкарыстоўваецца для абазначэння назвы алкагольных напояў, альбо выявай алкагольных напояў або іх спажывецкай ўпакоўкі, не дапускаецца ў месцах, у якіх у адпаведнасці з гэтым законам і актамі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь забараняецца размяшчэнне (распаўсюджванне) рэкламы алкагольных напояў, а таксама пры арганізацыі і правядзенні культурных, адукацыйных, спартыўных і іншых гуманітарных мерапрыемстваў», — гаворыцца ў дакуменце. Аналагічная забарона дзейнічае і для тытунёвых вырабаў.

Па гэтым законе дазваляе «адлюстраванне тавару або яго спажывецкай ўпакоўкі, тоеснае або падобнае да ступенi змяшэння з выявай алкагольных напояў, тытунёвых вырабаў або іх спажывецкай упакоўкі» ў сацыяльнай рэкламе.

Як паведаміла журналістам 28 кастрычніка 2014 намеснік міністра гандлю Беларусі Ірына Наркевіч на адкрыцці першай міжнароднай выставы рэкламнай індустрыі «Мятны леў», закон быў прыняты пасля таго, як прадстаўнікі бізнесу «пачалі актыўна выводзіць алкагольныя і тытунёвыя брэнды пад выглядам брэндаў пітной вады, святочных агенцтваў, мыла і гэтак далей».

«Паправак магло б і не быць, калі б была асацыяцыя вытворцаў, і яна вырашыла добраахвотна адмовіцца ад парасонавых брэндаў. Мы рабілі спробы сабраць вытворцаў алкагольных брэндаў, каб яны адмовіліся ад такой рэкламы. Але гэтага не адбылося», - распавяла Наркевіч.

Яна лічыць, што папраўкі ў закон аб рэкламе - «крок прадуманы, своечасовы і ён прынясе карысць для краіны.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні21

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Усе навіны →
Усе навіны

На Сашу Філіпенку завялі крыміналку за расповед пра ўласную творчасць1

Украіна заяўляе, што ўдарыла «Фламінга» па палігоне, адкуль Расія запускае «Арэшнік». Які вынік?6

На беларускіх аўтамагістралях паставяць чырвона-зялёную лазерную сістэму апавяшчэння

Беларусу адмовілі ў польскім грамадзянстве праз дробны штраф чатырохгадовай даўніны34

На «Белсаце» запусцілі шоу доўгіх гутарак з Глафірай Жук12

У Беларусі распрацавалі новы ўдарны беспілотнік

Метэазонд з кантрабандай прызямліўся на тэрыторыі склада сеткі Maxima пад Вільняй. Работнікі хацелі падзяліць цыгарэты1

У Фінскім заліве ўзарвалася грузавое судна, якое ішло ў Санкт-Пецярбург6

Расія і ЗША дамовіліся аднавіць вайсковы дыялог на высокім узроўні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні21

«На 15 хвілін выключылі святло — божа мой, з Украінай параўналі». Лукашэнка патлумачыў, колькі эканоміць на вулічным асвятленні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць