Грамадства44

Вітаўт Кіпель выдаў успаміны пра савецкае дзяцінства, нямецкую акупацыю, эміграцыю, вяртанне ў Беларусь

У Мінску ў выдавецтве Змітра Коласа выйшла кніга ўспамінаў аднаго з «патрыярхаў» беларускай паваеннай эміграцыі доктара Вітаўта Кіпеля — «Жыць і дзеіць».

Вітаўт Кіпель нарадзіўся ў Мінску ў 1927 годзе ў сям’і беларускіх педагогаў у часы «першай беларусізацыі». Аднак нацыянальна-дзяржаўнае развіццё Савецкай Беларусі было неўзабаве гвалтоўна спынена, і ў 1930 годзе бацька Вітаўта — Яўхім Кіпель — быў арыштаваны, абвінавачаны ў «нацыянал-дэмакратызме» і высланы ў Налінск Вяцкай вобласці.

Сям’я палітычнага ссыльнага — чатырохгадовы Вітаўт з маці — выехала за ім у Налінск, і з гэтага пачалася даўгая дарога аўтара ўспамінаў праз розныя гістарычныя эпохі і кантыненты.

Дзяцінства ў «нацдэмаўскім» Мінску, жыцьцё ў расійскай высылцы — у Налінску, Вятцы і Арле, юнацтва ў акупаваным Мінску, маладосць у Нямеччыне і Бельгіі, сталае жыццё ў Злучаных Штатах — амаль стагоддзе беларускай гісторыі, дзе аўтар, чалавек незвычайнага лёсу, быў у гушчы падзеяў палітычнага, грамадскага і культурнага жыцця.

Янка Запруднік і Вітаўт Кіпель, студзень 2013

У амерыканскай частцы ўспамінаў Вітаўт Кіпель расказвае пра сваю працу ў Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы, Беларускім інстытуце навукі і мастацтва, пра беларускую палітычную, грамадскую і культурную дзейнасць у эміграцыі, пра шматлікія сустрэчы з суайчыннікамі з-за «Жалезнай заслоны».

Пасля 1991 года аўтар часта бываў у Беларусі і дзеліцца ў кнізе сваімі ўражаннямі аб краіне і людзях.

У прадмове да кнігі даўні аўтараў сябра, беларускі эміграцыйны гісторык, журналіст і грамадскі дзяяч Ян Запруднік піша:

«Кніга Вітаўтавых успамінаў адзначаецца лаканічным апавядальным стылем, які абумоўлены тым, што спачатку тэкст быў электронна нагавораны ў гутарцы з рэдактарам, Сяргеем Шупам, а пасьля пакладзены на паперу. Адсюль дынаміка аповеду: кароткія сказы й рэплікі, людзі, факты, гістарычныя асобы, трагічныя падзеі, забаўныя выпадкі. Жыцьцё апавядальніка было нагэтулькі насычанае, што ён, каб расказаць пра ўсё, як бы спяшаецца, пазбягаючы лішніх слоў. Кніга адзначаецца дынамізмам аповеду, лёгкасцю чытання, гэта — сапраўдны падзейны калейдаскоп.

Другая адзнака ўспамінаў — аўтарава ёмістая памяць, у якой захавалася на дзіва шырокая й дэталізаваная панарама быту, насьвятленьня ўнікальна драматычнай эпохі».

Тэкст успамінаў дапаўняе каля сотні фатаздымкаў і паказальнік імёнаў, які ўлучае каля 800 асобаў.

Сяргей Шупа ў сваім фэйсбку напісаў з гэтай нагоды

«Пра тое, каб зрабіць гэтую кнігу, мы дамовіліся з аўтарам гадоў дваццаць таму. Канкрэтна ўзяліся за працу ў студзені 2013, калі я прыехаў да яго, і ён мне нагаварыў 40 гадзінаў успамінаў. Я іх сьпісаў на паперу і адаслаў Вітаўту, ён гэта ўсё грунтоўна дапрацаваў, даслаў чарнавікі мне, я ўсё зноў сабраў да парадку і вярнуў ужо на наступным узроўні апрацаваньня. Тады аўтар перагледзеў усё яшчэ раз, сёе-тое падгладзіў і падправіў,

і вось, дарагі чытач - перад табою неверагодныя ўспаміны ўнікальнага чалавека, ХХ стагодзьдзе ў беларускім лёсе. Менск 1927-1930, Налінск 1930-1933, Вятка 1934, Арол 1934-1942, Менск 1942-1944, Нямеччына 1944-1950, Бэльгія 1950-1955, ЗША 1956 і да сёньня, Беларусь фрагмэнтарна пасьля 1991… Кожны чытач знойдзе сабе час і месца на свой густ».

Кніга прадаецца ў «Акадэмкнізе» (ст. метро «Акадэмія навук»). Каштуе 234 тыс. рублёў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Усе навіны →
Усе навіны

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком9

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы2

Сакрэт, як жыць добра і пасля 90 гадоў — чалавечыя сувязі2

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША22

Пры ўдары па пасажырскім цягніку на Харкаўшчыне загінулі як мінімум пяць чалавек1

У Мінскім палацы дзяцей і моладзі адкрылі імітацыю турмы13

У Светлагорскім раёне мужчына запраўляў запальнічку з газавага балончыка. Скончылася гэта кепска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С2

Нас можа чакаць самае моцнае пахаладанне сезона, тэмпература можа апусціцца ніжэй за 30°С

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць